be

Верціхоўская Вольга

Верціхоўская Вольга нарадзілася 26.02.1972 г. у в. Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла СШ № 1 г. Гарадка Віцебскай вобласці ў 1989 г. і паступіла на філалагічны факультэт беларускага аддзялення БДУ які скончыла з адзнакай у 1994 г. Пасля скончыла аспірантуру БДПУ імя М. Танка на кафедры беларускай мовы. Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным палітэхнічным універсітэце. З 1999 г. жыве ў Францыі, дзе скончыла ўніверсітэт Клерман Феран імя Паскаля па спецыяльнасці расейская літаратура і сусветная культура, акрамя таго атрымала спецыяльнасць “Сакратар Мэрыі” пасля заканчэння Перпеньянскага ўніверсітэта. Мае дачку. Аўтарка шматлікіх арткулаў, кнігаў і выданняў адрасаваных настаўнікам і вучням.

Верціхоўская Вольга. Выданьні

Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе
pdf

Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання
Верціхоўская Вольга, Верціхоўская Марыя

У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай... Болей »

Школьны тлумачальны слоўнік
pdf

Школьны тлумачальны слоўнік

З рускамоўнымі адпаведнікамі
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны... Болей »

Сачыненне на вольную тэму
pdf

Сачыненне на вольную тэму

Вучэбны дапаможнік
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам... Болей »

Тэставыя заданні па беларускай мове i літаратуры
pdf

Тэставыя заданні па беларускай мове i літаратуры

Матэрыялы да экзамену
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org