be

Навіны

Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка
2026-02-14 15:59
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка
Літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова атрымаў Мікола Захаранка. У якасці ўзнагароды лаўрэат атрымаў магчымасць выдання ягонай кнігі вершаў «На тым краі зямлі».У кнігу Міколы Захаранкі «На тым краі зямлі» ўвайшлі проза, паэзія і публіцыстыка. Сюжэтна-займальныя апавяданні насяляюць пазнавальныя героі...
Камунікат выдаў ужо чатыры зборнікі ў серыі «Паэты планеты»
2026-02-13 11:21
Камунікат выдаў ужо чатыры зборнікі ў серыі «Паэты планеты»
Кнігі ў рамках серыі «Паэты планеты» ў асноўным выходзілі ў розных выдавецтвах у Мінску. Там з сусветнай паэтычнай класікі з’явілася больш за сто зборнікаў.Аднак дзякуючы даверу беларускіх паэтаў да Фонду Kamunikat.org серыя выходзіць таксама па-за межамі Беларусі. Пачынаючы з 2023 году выйшла ўжо чатыры...
Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
2026-02-13 07:15
Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй...
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
2026-02-12 12:25
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
Смерць кнігавыдаўца стала вялікай стратай для беларусаў. «Салідарнасць» сабрала ўспаміны пра яго.Павел Бераговіч, фундатар беларускага мастацтва і літаратуры:— Раман нагадваў мне не беларускага кнігавыдаўца, а японскага самурая.Невысокі рост, але высокі лоб з характэрнымі залысінамі, негромкі, але глыбокі...
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
2026-02-12 10:50
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса«. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра...
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
2026-02-10 22:04
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.Яшчэ ў 2001 годзе стаў...
Неўзабаве выйдуць дзве чарговыя кнігі ад Камуніката
2026-02-10 10:20
Неўзабаве выйдуць дзве чарговыя кнігі ад Камуніката
Фонд Kamunikat.org выдае чарговыя кнігі сучасных беларускіх аўтараў.Першая з іх — гэта зборнік прозы заўчасна памёршага Уладзіслава Ахроменкі, пісьменніка, звязанага з Менскам, Чарнігавам, а таксама з Беластокам.«Я не ведаю: калі памру, дзе памру і за якімі абставінамі», — пісаў ён у сваім Facebook 17...
Болей »
Знак бяды

Знак бяды

Аповесці
Быкаў Васіль

Імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава добра вядома далёка за межамі нашай краіны. У зборнік ўвайшлі аповесці "Знак бяды", "Сотнікаў", а таксама адзін з новых твораў - "Пакахай мяне, салдацік".... Болей »

Ваўчыная яма
epub

Ваўчыная яма


Быкаў Васіль

Новы твор народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава - этап нашага духоўнага дарослення, нацыянальнага самаўсведомлення, маральнага самаўдасканалення. Сваёй творчасцю Быкаў чарговы раз ратуе нас ад сённяшняга прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме.... Болей »

Шклоўскія страсці

Шклоўскія страсці


Паўлава Вольга

У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай неабароненасці чалавека ва ўмовах дзяржаўнага дыктату. Любіць, шкадуе людзей, а яшчэ больш — усё жывое, што існуе вакол іх, — за бездапаможнасць, неабароненасць перад праявамі чалавечай агрэсіі.... Болей »

Трагедыя белай гвардыі

Трагедыя белай гвардыі

Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг.
Хурсік Віктар

"Мне давялося ўбачыць справу аб секвестры маёмасці ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. Я быў уражаны: у спісах, якія там змяшчаліся, сустракаліся прозвішчы знаёмыя мне не толькі па даследаваннях Асіповіцкага раёна, а і па будзённым жыцці. (...) Шукаючы адказ на пытанне, чаму прозвішчы беларускіх дваран-пакутнікаў... Болей »

Каханне стагоддзя

Каханне стагоддзя


Шышыгіна-Патоцкая К. Я.

Гісторык-краязнаўца К. Шышыгіна-Патоцкая шмат гадоў даследуе славутую даўніну роднай Нясвіжчыны. Яе чарговы аповяд прысвечаны знакамітай зямлячцы Барбары Радзівіл, якой лёс наканаваў стаць каралевай Польшчы і вялікай княгіняй Літвы, але нечакана памерці на дваццаць восьмым годзе жыцця... 3 рамантычным... Болей »

Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча

Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча


У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характеру слоўнік з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў... Болей »

Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча

Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча


У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характеру слоўнік з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў... Болей »

How democracy came to Poland

How democracy came to Poland


Blazkova Neya

"Some will think the events that from Lublin, / spread to change the whole country so well, / flumadiddles that never could happen, / in the land where the Poles all dwell. // But you go to the city of Lublin / past the gate - there the old town begins / and 'tis here that is home to young Janusz / 'twixt... Болей »

Родныя вобразы

Родныя вобразы

Вершы, паэмы, апавяданні, казкі
Купала Я., Колас Я.

У кнізе змешчаны найбольш вядомыя творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.... Болей »

Накірункі свету

Накірункі свету

Паэма
Шэрман К.

На іспанскай, беларускай, англійскай і рускай мовах.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org