be

Навіны

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы й іншыя вядомыя людзі
2026-03-19 20:05
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы й іншыя вядомыя людзі
19 сакавіка пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі яшчэ адну групу палітычных зьняволеных. У турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі былі ўвязьненыя больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.19...
Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
2026-03-19 09:16
Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Беларускі ПЭН разам з праваабарончай і культурнай супольнасцю рашуча асуджае новую хвалю маштабных рэпрэсій супраць незалежных выдаўцоў, распаўсюджвальнікаў кніг і культурных арганізацый у Беларусі. Апошнія падзеі сведчаць пра мэтанакіраванае знішчэнне інфраструктуры беларускага кнігавыдання...
Камунікат ў сакавіку наведае Торунь, Гданьск, Шчэцін, Варшаву і Кракаў
2026-03-18 12:12
Камунікат ў сакавіку наведае Торунь, Гданьск, Шчэцін, Варшаву і Кракаў
Торунь, 23 сакавіка 2026Фонд Kamunikat.org ужо 23 сакавіка прыме актыўны ўдзел у «III Польска-беларускіх сустрэчах», якія адбудуцца ў Торуньскім універсітэце імя Мікалая Каперніка (Collegium Humanisticum UMK, ul. W. Bojarskiego 1, Toruń).Ужо а 11:30 у Зале Рады факультэта (C.0.39) адбудзецца дыскусія...
«Літаратурныя зацемкі» Дубаўца пра аўтабіяграфічны раман Алеся Аркуша
2026-03-17 13:34
«Літаратурныя зацемкі» Дубаўца пра аўтабіяграфічны раман Алеся Аркуша
У новым выпуску аўтарскага падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша “Запавольванне” (Skarynyčy, 2025). Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад “звычайнага жыцця”, якога паспытаў напоўніцу.Выпуск...
Прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава
2026-03-17 12:00
Прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава
Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!Што важна?Прэмія ацэньвае не толькі візуальную прыгажосць вокладкі, але і тое, наколькі яна адлюстроўвае сутнасць самога выдання. Хто можа ўдзельнічаць?Дызайнеры, якія аформілі вокладкі да беларускіх папяровых...
Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў
2026-03-16 12:01
Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў
У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеныя з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Кніга “У восем гадоў я была на вайне” — гэта ўспаміны страху...
КДБ абвясціў «экстрэмісцкай» неіснуючую кааліцыю выдавецтваў: як рэагуюць ‎выдаўцы
2026-03-12 08:54
КДБ абвясціў «экстрэмісцкай» неіснуючую кааліцыю выдавецтваў: як рэагуюць ‎выдаўцы
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» гэтак званую кааліцыю незалежных ‎выдавецтваў, якой, паводле саміх выдаўцоў, наогул не існуе. Праваабаронцы ‎паведамляюць як мінімум пра дзясятак затрыманых, а эксперты называюць тое, ‎што адбываецца, скаардынаванай хваляй рэпрэсій супраць беларускай кнігі і ‎культурніцкай...
Болей »
Наша слова 49 (1044) 2011
pdf

Наша слова 49 (1044) 2011


Страцім-лебедзь беларускай паэзіі. Геній нацыянальнай літаратуры. Беларускі Ікар. Наш крывіцкі Ясон. Наш біблейскі Ісая. Прарок беларускага Адраджэння. Паэт з крынічнай душою. Самы малады беларускі класік. Паэт, Богам дадзены нам, як выкупленне за ўсе нашыя мінулыя і будучыя грахі. Усім гэтым для нас... Болей »

Наша слова 48 (1043) 2011
pdf

Наша слова 48 (1043) 2011


120-гадоў з дня нараджэння Янкі Станкевіча. Станкевіч Ян (Янка), псеўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет— 16 жніўня 1976, ЗІЛА) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філасофіі(1926). Падчас I Сусветнай вайны... Болей »

Наша слова 47 (1042) 2011
pdf

Наша слова 47 (1042) 2011


110-гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага. Міхась Зарэцкі, сапр.: Міхаіл Яўхімавіч КАСЯНКОЎ (20 лістапада 1901, в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык. Дзяцінства... Болей »

Наша слова 46 (1041) 2011
pdf

Наша слова 46 (1041) 2011


Анатолю Вярцінскаму - 80. Анатоль Вярцінскі адносіцца да пакалення паэтаў-бязбацькавічаў (крылатая формула Р. Барадуліна), дзяцей вайны, якія «выраслі пад гарматнымі стваламі» (а гэтыя словы належаць яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага пакалення нябожчыку Сцяпану Гаўрусёву). Яшчэ прадстаўнікоў гэтага пакалення... Болей »

Стырно
pdf

Стырно

Вершы
Панізьнік Сяргей

Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных... Болей »

pARTisan 08
pdf

pARTisan 08

Альманах сучаснае беларускае культуры

У адрозьненьне ад цябе — як ты заяўляеш, філёзафа Адсутнасьці, — я сябе лічу філёзафам Прысутнасьці. Маё стаўленьне да Бога фармулюецца вельмі проста: Бог ёсьць чыстая, адвечная й татальная прысутнасьць, чыстае быцьцё. І таму менавіта Ён (нікога й нічога больш поўнага за Яго няма) задае максымальна... Болей »

История Отечетсва
pdf

История Отечетсва

Пособие для выпускников школ, абитуриентов и студентов
Кузнецов Игорь

В пособии в краткой форме в хронологической последовательности представлены краткое изложение истории России с древних времен до настоящего времени, тесты, структурно-логические схемы и проверочные задания в соответствии с учебными программами по история России. Даются краткие биографические сведения... Болей »

Летапіс ТБШ № 2 (25) 2011
pdf

Летапіс ТБШ № 2 (25) 2011

Інфармацыйна-метадычны часопіс Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы»

У Мінску 24 верасня адбылася VІІІ справаздачна-выбарная асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ―Таварыства беларускай школы‖ і нацыянальная канферэнцыя ―Пострэформавы стан беларускай адукацыі‖. У іх прынялі ўдзел педагогі і бацькі дзяцей з розных адукацыйных устаноў Беларусі. Асноўны даклад... Болей »

Беларусы ў свеце 2011/11
pdf

Беларусы ў свеце 2011/11

Інфармацыйны бюлетэнь

Гурт аўтэнтычнага беларускага спеву “Крывічы”, створаны пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага, запісаў сваю першую кружэлку. На дыску шэраг беларускіх календарна-абрадавых песень: да Купалля, Калядаў, Гукання вясны, абраду Пахавання стралы, Дажынак, а таксама некалькі пазаабрадавых... Болей »

Разлукі выраёвыя
pdf

Разлукі выраёвыя

Вершы
Лагвіновіч Іван

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org