be

Навіны

У Беластоку заснавалі «Брукаванку» – беларускую паэтычную серыю
2026-04-08 23:23
У Беластоку заснавалі «Брукаванку» – беларускую паэтычную серыю
Зборнікі вершаў Алеся Аркуша «Не думаць пра сон і паразы» і Янкі Лайкова «Песні збянтэжаных рэк» распачалі паэтычную серыю «Брукаванка». Гэта невялікія паэтычныя зборнікі кішэннага фармату, якія можна ўзяць у дарогу, пакласці ў кішэню і паехаць кудысьці, гаворыць беларускі пісьменнік, журналіст...
Святлана Курс: «Я супраць, каб у кожным беларускім горадзе каля рэчкі саджалі Пушкіна»
2026-04-08 23:14
Святлана Курс: «Я супраць, каб у кожным беларускім горадзе каля рэчкі саджалі Пушкіна»
Беларуская пісьменніца — пра месца расейскай літаратуры ў беларускай школьнай праграме.— Расейскую літаратуру трэба будзе пакінуць у праграме міжнароднай літаратуры. Мы ж не расейцы, каб вывучаць яе пяць дзён запар, — кажа Святлана Курс у эфіры Обычного утра. — Мы павінны ведаць яе месца —...
Інстытут беларускай кнігі афіцыйна зарэгістравалі ў Польшчы
2026-04-08 23:07
Інстытут беларускай кнігі афіцыйна зарэгістравалі ў Польшчы
Арганізацыя «Інстытут беларускай кнігі» атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ініцыятывы ў сваіх сацсетках.У Інстытуце падкрэсліваюць, што рэгістрацыя адкрые новыя магчымасці, дазволіць «актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай». У...
«Проста ісці…» Паэтка Наста Кудасава – пра сваю новую кнігу, чацвёртую вясну ў эміграцыі і любоў да гдыньскіх пончыкаў
2026-04-07 14:18
«Проста ісці…» Паэтка Наста Кудасава – пра сваю новую кнігу, чацвёртую вясну ў эміграцыі і любоў да гдыньскіх пончыкаў
На пачатку 2026 года ў Польшчы выйшла кніжка выбраных вершаў вядомай беларускай паэткі Насты Кудасавай – «Лірыка». Гэтая ейная сёмая паэтычная кніга, і трэцяя – выдадзеная ў эміграцыі. Але чакае сваёй чаргі яшчэ адзін зборнік – з новымі вершамі. У размове з «Белсатам» паэтка распавядае, чаму людзі...
Інтэрнэт-кнігарня і 4 беларускія кнігі і трапілі ў
2026-04-07 14:01
Інтэрнэт-кнігарня і 4 беларускія кнігі і трапілі ў
Кнігі, якія ўключылі ў спіс:"Апошняе пакаленне" Макара, "Наступны прыпынак — смерць" Камілы Цень,"Там, дзе нас няма" Макса Шчура (у дакуменце прозвішча пісьменніка напісана "Шнур")1-ы том "Гістарычных працаў" Аляксандра Цвікевіча.Інтэрнэт-кнігарня knihi.by, якую ўключылі ў спіс забароненых, працавала...
Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”
2026-04-07 12:34
Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”
У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat.org У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага...
Беларускі ПЭН адкрывае новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча і абвяшчае старт прыёму заявак
2026-04-06 14:30
Беларускі ПЭН адкрывае новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча і абвяшчае старт прыёму заявак
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах. Калі вы ведаеце творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае...
Болей »
Удовін сын

Удовін сын

Беларуская народная казка

"Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзевяцігаловы змей Цуда-Юда і ўхапіў з неба сонца з месяцам... Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца, і холадна. А жыла ў тым краі бедная ўдава. I мела яна малога сына — так гадоў пяці. Цяжка жылося ўдаве ў голадзе ды ў холадзе. Адна толькі ўцеха... Болей »

Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю

Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю

Вершы, песні і казка
Пранчак Леанід

Імя паэта Леаніда Пранчака добра вядома хлопчыкам і дзяўчынкам па кнізе «Дзяўчынка беларуска», а таксама па шматлікіх дзіцячых песнях, у тым ліку і славутай «Калыханцы», якая штодзённа гучыць у вячэрняй казцы Беларускага радыё. Лепшыя творы паэта ўключаны ў школьныя падручнікі і хрэстаматыі. Новую кнігу... Болей »

Смехапад

Смехапад

Вершы, песні, казкі, загадкі
Мазго У. М.

Паэта Уладзіміра Мазго юныя чьітачы добра ведаюць па кнігах "Калі спрачаюцца маланкі", "Суседзі па сусвеце", песнях на яго вершы. У новай кнізе чытачы сустрэнуцца з фальклорным героем Несцеркам, павандруюць з хлопчыкам Андрэйкам ля маляўнічага Зэльвенскага вадасховішча і па экзатычпай Італіі, акунуцца... Болей »

У карэце па белым свеце

У карэце па белым свеце

Фантастычна-прыгодніцкае апавяданне
Скарынкін Уладзімір

"Змалку я зачараваны / Небам зорпым. // На начлег / Рэзвай рыссю конь буланы / Па дарозе пыльнай бег. //Пад віхрастым шалапутам / Бег у поле самаходзь. / Я каня стрыножваў путам / I здымаў з яго аброць. //Бульбу печаную елі / Ўжо ля вогнішча сябры. / Конікі ў траве звінелі / На пацеху дзетвары. // Тварам... Болей »

Каця на планеце радапедаў

Каця на планеце радапедаў

Вершы, казка
Хвалей Яўген

Новы зборнік для дзяцей склалі вершы, займальная азбука-арыфметыка, вершасклоны, урокі-намёкі, шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы, загадкі, фантастычна-прыгодніцкая казка "Прыгоды арэляў, або Каця на планеце радапедаў». Тэматычны дыяпазон твораў — ад пазнання свету да вясёлых гулыняў і прыгод.... Болей »

Месяц-калабок

Месяц-калабок

Вершы
Прануза Паўлюк

"Сонца выйшла прамяністым, / А блакіт нябёсаў - чыстым./ Поле — жоўтым, / Луг - зялёным, / Сцяг над школаю - чырвоным. // Над ракою дуб высокі / Аж пад самыя аблокі... // Задаволен, рады Дзіма: / Ён намаляваў Радзіму." (Малюнак)... Болей »

Салавей

Салавей

Аповесць, апавяданні
Бядуля Змітрок

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры.... Болей »

Згукі Бацькаўшчыны

Згукі Бацькаўшчыны

Зборнік

У кнігу ўвайшлі творы беларускай літаратуры ад сярэдневяковага часу, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, і да пачатку XX стагоддзя.... Болей »

Акрайчык

Акрайчык

Чытанка для 1-2-х кл.

Чытанка складзена з займальных, разнастайных па зместу і форме мастацкіх твораў. Усе яны даступныя для ўспрыняцця маподшых школьнікаў і будуць для іх цікавымі. Значная частка магэрыялу можа быць выкарыстана для выхаванцаў дзіцячьрк садоў.... Болей »

Птушыная дзяржава

Птушыная дзяржава

Казкі
Грахоўскі Сяргей

"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе."... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org