Аксак Валянціна

Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода».

Бібліяграфія

«Цвінтар» (1992)
«Капліца» (1994)
«Антычны дождж» (1999)
«Віно з Каліфорніі» (2003)
«Ружоўніца» (2008).

 

Аксак Валянціна :: Publications

Аксак Валянціна, Дзікая сліва

Дзікая сліва

вершы

Аксак Валянціна

Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё More »


Аксак Валянціна, Віно з Каліфорніі

Віно з Каліфорніі

вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варш... More »


Аксак Валянціна, Капліца

Капліца

Вершы

Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... More »


Аксак Валянціна, Цвінтар

Цвінтар

вершы

Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. More »


ARCHE, 09(14)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(14)2000

Тэма нумару: Мэдыцына (Ігар Сарокін "Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі", Віталь Кошалеў "Патагенэз беларускага мэнталітэту", Алесь Наўроцкі "Лірыка"). Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы Раманоўскага; Лісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш. More »


Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


Дзеяслоў, 33

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

33

* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Паўла Зьмітрука, Сержука Сыса, Сьвятланы Раманавай * Спазнаць сябе... Анталогія сучаснай аўстрыйскай літаратуры: Маркус... More »


Дзеяслоў, 26

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

26

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар. Пакойчык. Аповед / Трумэн Капотэ. Назаўжды * Аксак Валянціна, Даты стратаў * Акулін Эдуард, Маўчаньне Госпада * АЛЯШКЕВІЧ... More »


Дзеяслоў, 13

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

13

* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Місія — выхаваць нацыю * Аксак Валянціна, Ня вінныя вершы * Алейнік Лада, За відам від * БАБКОЎ ІГАР, Лісты з паўночнай затокі * Барысевіч Юрась, Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам * Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны * Васілеўскі Пётра, пARTызан АRТур з Гораду СОНца * Вінінчук Юры, Летапіс ад смаўжа * Дранько-Майсюк Леанід, Калядныя апавяданьні * Зуёнак... More »


Калосьсе, 10/2006

Калосьсе

10/2006

Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым * Мікола Папека. «Я хацеў вам сказаць...» * Мікола Папека. Ліст да Леаніда Галубовіча * Леанід Галубовіч. «Спі спакойна...» * Васіль ГАДУЛЬК... More »


First   Previous   [1-2]   Next   Last