Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

 

Аркуш Алесь :: Выданьні

Аркуш Алесь, Сядзіба

Сядзіба

раман

Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »


Аркуш Алесь, Захоп Беларусі марсіянамі

Захоп Беларусі марсіянамі

Раман

Аркуш Алесь

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён п... Болей »


Аркуш Алесь, Песьні ля Замкавай гары

Песьні ля Замкавай гары

вершы (1985–2014)

Аркуш Алесь

Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай эклектыцы? Можа, трэба згарнуць Сусьвет (наколькі гэта магчыма) у сабе й потым знайсьці ў Сусьвеце сваё месца адпаведна зь яго та... Болей »


Аркуш Алесь, Мясцовы час

Мясцовы час

Раман

Аркуш Алесь

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны. Болей »


Аркуш Алесь, Адзнакі памежніка часу

Адзнакі памежніка часу

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Б... Болей »


Аркуш Алесь, Палімпсэст

Палімпсэст

Раман

Аркуш Алесь

«Палімпсэст» — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменніка патрапілі ў «бурштын» творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё. «Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы, чалавек пяць-шэсьць, сядзелі ў крэслах уздоўж сьцяны. Маладзён, рыхтык камсамольскі актывіст 70-х, трымаў у руках газэту і распавядаў нешт... Болей »


Аркуш Алесь, Козік Барыс, Брызгалаўка

Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы

Аркуш Алесь, Козік Барыс

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя ко... Болей »


Аркуш Алесь, Аскепкі вялікага малюнку

Аскепкі вялікага малюнку

Аркуш Алесь

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш ... Болей »


Аркуш Алесь, Прывід вясны

Прывід вясны

Вершы

Аркуш Алесь

Гэта першая кніга Алеся Аркуша, якая выходзіць у Менскім выдавецтве. Доўгі час лідэр Таварыства Вольных Літаратараў выдаваў свае зборнікі альбо ў Полацку, альбо за мяжою. У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай, сюррэалістычным зьместам. Некаторыя з гэтых вершаў ужо сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў розныя анталёгіі, калектыўныя зборнікі: "Катрынка... Болей »


Аркуш Алесь, Проста ў сярэдзіну

Проста ў сярэдзіну

Вершы

Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-43]   Наступная   Апошняя

Аркуш Алесь :: Іншыя выданьні

Новая кніга Алеся Аркуша і Барыса Козіка “Брызгалаўка” - фрагмэнт (0)

11-12-2008, 12:08

СЬВЯТЛО ВЯСНЫ Вясной сьвятло зусім іншае. Яно лагоднае. Не, інакш. Яно галаграмнае. Яно набывае новыя аб’ёмы, новую глыбіню. У яго можна ўвайсьці і зьнікнуць. Заблукаць, заблу-каць, за-блу-каць... у празрыстасьці. (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная