Бахарэвіч Альгерд

Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Вывучаў філялёгію і пэдагогіку ў БДПУ імя М. Танка. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў настаўнікам і журналістам. Дэбютаваў у друку як паэт у 1992 годзе. Творчасьць пэрыяду дзевяностых гадоў збольшага адлюстраваная ў бумбамлітаўскім зборніку «Тазік беларускі» (1995).

З 2000 года піша пераважна прозу. Першы буйны празаічны твор выйшаў у 2001 годзе ў альманаху «Калосьсе» (аповесьць «Гюнтэр Вальдгоф і яго крэдыторы»).

Бібліяграфія:

«Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002, Менск, «Логвінаў»)
«Натуральная афарбоўка» (2003, Менск, «Логвінаў»)
«Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006, Менск, «Логвінаў»)
«Праклятыя госьці сталіцы» (раман, 2008, Менск, «Логвінаў»)
«Сарока на шыбеніцы» (раман, 2009, Менск, «Логвінаў»)

У 2009 годзе пераклаў клясычную казку «Халоднае сэрца» Вільгельма Гаўфа, якая выйшла пад адной вокладкай з самастойным творам Бахарэвіча, названым «Пасьлямовай перакладчыка» (Менск, «Галіяфы»).

Таксама перакладаў зь нямецкай мовы паасобныя казкі братоў Грым, апавяданьні Франца Кафкі («Сусед», «Мяшанец»), Ганса Гайнца Эвэрса («Павучыха»), вершы Ганса Магнуса Энцэнсбэргера, Яна Вагнэра і іншых сучасных нямецкіх паэтаў (анталёгіі «Лінія фронту», «Лінія фронту-2», „Im Lichtertanz“, „Europian Borderlands“).

Браў удзел у перакладчыцкім сэмінары Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму, тэатральным фэстывалі ў Любліне (Польшча), літаратурных фэстывалях «Vilenica-2006» (Славенія), «Lesefest Osteuropa» (Ляйпцыг, Нямеччына), «Месяцы аўтарскага чытаньня» у Брне (Чэхія), Міжнародным літаратурным фэстывалі ў Львове, выступаў са сваімі творамі ў Празе, Бэрліне, Брусэлі, Гамбургу, Гановэры. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру і Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

На працягу 2010 года сайт Радыё Свабода публікуе цыкль «літаратурна-мэдычных» эсэ Бахарэвіча пад агульнай назвай «Малая Мэдычная Энцыкляпэдыя Бахарэвіча». Кніжнае выданьне энцыкляпэдыі заплянаванае на 2011 год. Дагэтуль Бахарэвіч толькі некалькі разоў спрабаваў сябе ў жанры эсэ: «Пісьменьнікі ў пошуках Lebensraum“, „Гербэрт Уэлс, заслужаны настаўнік БССР”. У апошнія гады пісьменьнік дае шмат інтэрвію – як у беларускіх, так і ў замежных мэдыях, бярэ ўдзел у праектах Радыё Свабода «Начная чытанка» і «Чытаем Быкава», піша для часопіса “Дзеяслоў” водгукі на кнігі Валянціна Акудовіча і Паўла Севярынца.

Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, польскую, ангельскую, расейскую мовы. У 2008 годзе ва Ўроцлаве (Польшча) выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў Альгерда Бахарэвіча «Talent do jąkania się». У 2010 годзе ў Ляйпцыгу плянуецца публікацыя рамана «Сарока на шыбеніцы» па-нямецку ў перакладзе Томаса Вайлера.

Ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Паводле апытаньня інтэрнэт-сайта «Новая Эўропа» Бахарэвіч быў названы лепшым беларускім пісьменьнікам 2006 году (за кнігу “Ніякай літасьці Валянціне Г.»). Стыпэндыят IHAG (Грац, Аўстрыя), фундацыі «Sylt-Quelle» (Нямеччына) і нямецкага ПЭН-цэнтру.

Жанаты, мае дачку. З 2007 году жыве ў Гамбургу (Нямеччына).

Спасылкі на апошнія інтэрвію Альгерда Бахарэвіча:
Праблема беларускай літаратуры ў тым, што яна пакуль яшчэ не навучылася проста быць.
Альгерд Бахарэвіч: пакорлівыя заўжды ненавідзяць пісьменніка
Альгерд Бахарэвіч: РБ робіць усё, каб беларусы заставаліся грамадзянамі Вялікай Недарэчнасці

Блог Альгерда Бахарэвіча.

 

Бахарэвіч Альгерд :: Выданьні

Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча

Каляндар Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сарока на шыбеніцы

Сарока на шыбеніцы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Кажуць, распавядаючы гісторыі, тут цяпер стала модна пачынаць іх з канца. Дзіўны, невядома каму адрасаваны паклон, бескарыснае практыкаваньне ў гнуткасьці. Бо насамрэч гэта даволі цяжка, калі наогул мае нейкі сэнс: не згінаючы суставаў аповеду, узяць і дацягнуцца да ягонага фіналу . Але, зрэшты, чаму б і не? Я заўжды меў схільнасць да бессэнсоўнага. Насіць у кошыку сьвятло – адна з маіх улюбёных брэйгелеўскіх прымавак. Калісьці мне, на... Болей »


Гаўф Вільгельм, Бахарэвіч Альгерд - пераклад, Халоднае сэрца

Халоднае сэрца

Казка

Гаўф Вільгельм, Бахарэвіч Альгерд - пераклад

Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі... Болей »


Bacharewicz Alhierd, Talent do jąkania się

Talent do jąkania się

Opowiadania wybrane

Bacharewicz Alhierd

Alhierd Bacharewicz to wschodząca gwiazda literatury białoruskiej. Trzydziestotrzyletni prozaik z Mińska, od kilku lat mieszkający w Hamburgu, wydał do tej pory na Białorusi cztery książki: Praktyczny poradnik rujnowania miast (2002), Barwy naturalne (2003), Żadnej litości dla Walentyny H. (2006) i Przeklęci goście stolicy (2007). Obecnie przygotowuje powieść zatytułowaną Sroka na szubienicy. (Jan Maksymiuk) Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Праклятыя госці сталіцы

Праклятыя госці сталіцы

Бахарэвіч Альгерд

Увесь дом чуў, як яго зачыналі: жонка мясцовага актывіста Мінуса, якая віталася з суседзямі заўсёды шэптам, на гэты раз лямантавала як рэзаная, насаджваючы нядаўна пабудаваную хрушчоўку на свой крык, нібы мяса на шампур. Мужчыны весела падміргвалі адзін аднаму, кабеты, хаваючы абурэньне, удавалі трывогу: ці мала што? (хаця б вокны пазачыняла)... Аднак столькі было ў гэтым ляманце радаснай моцы, моцы сусьветнага патопу, такім ён быў крас... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Ніякай літасьці Валянціне Г.

Ніякай літасьці Валянціне Г.

Апавяданьні

Бахарэвіч Альгерд

Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўта... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Натуральная афарбоўка

Натуральная афарбоўка

Бахарэвіч Альгерд

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Проза 1997-2001

Бахарэвіч Альгерд

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — з... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя