Баравікова Раіса

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).

Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».

Крыніца: www.slounik.org

 

Баравікова Раіса :: Выданьні

Баравікова Раіса, Казкі астранаўта

Казкі астранаўта

Касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту

Баравікова Раіса

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... Болей »


Баравікова Раіса, Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншы...

для сярэдняга школьнага узросту

Баравікова Раіса

Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесц... Болей »


Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола, Вяртанне

Вяртанне

песні

Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусь-фільм», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісе... Болей »


Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Барбара Радзівіл Драматычная паэма ў дзвюх дзеях

Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя

«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станісла­ва ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »


Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь, Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

аповесці

Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня. Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай «Казімір — с... Болей »


Баравікова Раіса, Казкі з гербарыя

Казкі з гербарыя

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту

Баравікова Раіса

Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі, але галоўнае не гэта. Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з г... Болей »


Баравікова Раіса, Дрэва для райскай птушкі

Дрэва для райскай птушкі

лірыка

Баравікова Раіса

Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вя­домай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тон­кага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »


Баравікова Раіса, Вячэра манекенаў

Вячэра манекенаў

Апавяданні

Баравікова Раіса

Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў. Болей »


Петрашкевіч Алесь, Баравікова Раіса, Лапцік Вячаслаў, Коўтун Валянціна, Дзялендзік Анатоль, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Петрашкевіч Алесь, Баравікова Раіса, Лапцік Вячаслаў, Коўтун Валянціна, Дзялендзік Анатоль

Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »


Баравікова Раіса, Сад на капялюшыку каханай

Сад на капялюшыку каханай

Лірыка

Баравікова Раіса

Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву... Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мярку... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя