Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[4] з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

 

Бяляцкі Алесь :: Выданьні

Бяляцкі Алесь, Бой з сабой

Бой з сабой

Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна

Бяляцкі Алесь

Да 50х утодкаў з дня нараджэньня паэт Эдуард Акулін выдаў том выбраных вершаў «Сьвятая ноч». Эдуард Акулін зьяўляецца адным з найболын значных і яскравых беларускіх паэтаў сучаснасьці. Ён прыйшоў у паэзію з творчым пакаленьнем 80-х, у пакаленьні «Тутэйшых». Падчас актыўнай дзейнасьці таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» ў другой палове 80-х гадоў ён жыў удалечыні ад тагачасных бурапенных падзеяў, настаўнічаў у вёсцы Дуброва ў Рэчыц... Болей »


Бяляцкі Алесь, Справы Бяляцкага, ч. 1

Справы Бяляцкага

«Справы Бяляцкага», рэпартаж

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Алесь нарадзіўся ў Карэліі, неўзабаве сям'я вярнулася на... Болей »


Бяляцкі Алесь, Справы Бяляцкага, ч. 2

Справы Бяляцкага

«Справы Бяляцкага», рэпартаж

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Навучанне на філалогіі Гомельскага ўніверсітэту паспрыял... Болей »


Бяляцкі Алесь, Справы Бяляцкага, ч. 3

Справы Бяляцкага

«Справы Бяляцкага», рэпартаж

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Беларусь часоў Лукашэнкі: як сталася магчымым усталяванн... Болей »


Бяляцкі Алесь, Справы Бяляцкага, ч. 4

Справы Бяляцкага

«Справы Бяляцкага», рэпартаж

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Праваабарончая дзейнасць Алеся Бяляцкага, ягоны арышт, с... Болей »


Бяляцкі Алесь, Іртутнае срэбра жыцьця

Іртутнае срэбра жыцьця

Пралог: нататкі праваабаронцы

Бяляцкі Алесь

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Болей »


Бяляцкі Алесь, Халоднае крыло Радзімы

Халоднае крыло Радзімы

Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »


Бяляцкі Алесь, Асьвечаныя беларушчынай

Асьвечаныя беларушчынай

Бяляцкі Алесь

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Болей »


Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый, Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік ут-рымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў пра-воў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by і іншых.) У кнізе ... Болей »


Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий, Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Аналитичкский обзор

Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by i inszych). У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі з с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя