be

Бутрым Венанцы

Бутрым Венанцы

Бутрым Венанцы Вікенцьевіч нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. Пад час вучобы, у 1963 – 1965 гадах, працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ №9 горада Мінска. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Баранавічы і 2 гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ №1 горада Баранавічы.

З 1967 па 1996 год, да выхада на пенсію, працаваў мастаком у Баранавічах у Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях, перайменаваных пазней у камбінат “Мастацтва” Мастацкага фонда БССР. Памёр 16 жніўня 2003 года.

Мастак Венанцы Бутрым займаўся творчасцю ў галіне жывапісу і графікі, а таксама літаратурнай творчасцю: пісаў вершы і прозу на беларускай і рускай мовах.

Мастакоўская творчасць Венанцыя Бутрыма.

Паводле сваёй працы Венанцыю Бутрыму давялося афармляць частку экспазіцый Баранавіцкага краязнаўчага музея, экспазіцыі Музея гісторыі чыгуначнага транспарта, школьныя музеі. Ім былі выкананы вітражы для ЗАГСа, якія цяпер упрыгожваюць Палац дзіцячай творчасці горада Баранавічы.

У час, вольны ад працы мастака-афарміцеля, Венанцы Бутрым займаўся мастацкай творчасцю ў галіне жывапісу і графікі. Ім было створана ўсяго каля 30 кацін. Засталіся таксама эцюды і малюнкі. Варта сказаць, што ім выкананы і малюнкі да яго кніг “У барвах зямлі” і “Паралелі”. Афарміў ён і кнігу паэзіі Івана Лагвіновіча “Разлукі выраёвыя”.

Літаратурная творчасць Венанцыя Бутрыма.

Венанцы Бутрым дэбютаваў у друку ў кастрычніку 1974 года ў часопісе “Маладосць” чатырма вершамі. У студзеньскім нумары “Маладосці” за 1976 год пабачыла свет яго апавяданне “Ліпеньскім днём”. У чэрвені таго ж 1976 года часопіс “Нёман” надрукаваў яго аповесць “Юнгі”.

На літаратурную творчасць Венанцыя Бутрыма звярнуў увагу Барыс Сачанка ў аглядным артыкуле газеты “Літаратура і мастацтва” за 24 снежня 1976 года. Брэсцкая абласная газета “Заря” ад 30 красавіка 1977 года надрукавала артыкул “Санеты Бутрыма”, напісаны пісьменнікам Уладзімірам Калеснікам, і ніжэй тры санеты. Тая ж газета друкавала вершы Венанцыя і ў 1982 годзе.

У 1998г. у зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” быў надрукаваны яго верш Венанцыя Бутрыма “Варта”. У зборніку “Дзень паэзіі” за 1989 год быў надрукаваны яго верш “Каляровая літаграфія”. Сем вершаў Венанцыя Бутрыма выйшлі ў альманаху “Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны” у 1999 годзе. У 1997, 2000 і 2006 гадах падборкі вершаў Бутрыма былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”. У розныя гады зрэдку друкавалі вершы Бутрыма мясцовыя Баранавіцкія газеты, і газета “Наша слова” ў 2000 годзе.

У 2001 годзе выйшла кніга паэзіі Венанцыя Бутрыма “У барвах зямлі”. Наклад кнігі 270 асобнікаў.

У снежні 2002 года два вершы Бутрыма надрукаваў часопіс “Полымя”. У гэтым жа 2002 годзе ў калектыўным зборніку “Верш на свабоду” надрукаваны і яго верш “Змые пыл, жыватворным напоіць…”

У 2003 годзе два вершы Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.

У кастрычніку 2003 года, праз два месяцы пасля смерці Венанцыя Бутрыма, пабачыла свет яго другая кніга паэзіі “Паралелі”. Наклад кнігі 250 асобнікаў.

У 2006 годзе выйшаў зборнік рускамоўнай паэзіі Венанцыя Бутрыма

“В пространстве и времени”.

Цяпер вядзецца праца над выданнем кнігі яго прозы.

www.tvory.byhost.org

Бутрым Венанцы. Выданьні

У барвах зямлі
html

У барвах зямлі

Вершы
Бутрым Венанцы

Венанцы Бутрым нарадзіўся ў г.Баранавічы ў 1936 годзе. Скончыў вучылішчы: тэхнічнае, Мінскае мастацкае. Быў электрыкам, мастаком-афарміцелем; настаўнічаў, працаваў у майстэрнях Мастацкага Фонда БССР. У літаратуры дэбютаваў у 1976 годзе ў часопісах “Маладосць” і “Нёман” вершамі і прозай, публікаваў асобныя... Болей »

Дзеяслоў 23
pdf html

Дзеяслоў 23

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя... Болей »

Святліца 2006
pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца... Болей »

Святліца 2000
pdf

Святліца 2000

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org