Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008.

Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007).

Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”. Вядзе блог: http://khadanovich.livejournal.com

Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан).

Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі імя Я. Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме.

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў.

Ляўрэат прэміі часопіса “Крыніца” (1999), часопіса “Сучасність” (Кіеў, 2006), часопіса “Современная поэзия” (Масква, 2007), прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007), прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008).

Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў у Беларусі і за яе межамі (у Калюмбіі, Ірляндыі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіне, Чэхіі і Швайцарыі). Пераможца некалькіх міжнародных паэтычных слэмаў. Вядучы некалькіх беларускіх паэтычных слэмаў.

Вершы Хадановіча перакладаліся на ангельскую, гішпанскую, грузінскую, італьянскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, славацкую, славенскую, украінскую, чэскую, швэдзкую мовы.

 

Хадановіч Андрэй :: Выданьні

Хадановіч Андрэй, Вершы

Вершы

(1)

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік... Болей »


Хадановіч Андрэй, Вершы

Вершы

(2)

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік... Болей »


Хадановіч Андрэй, Разам з пылам

Разам з пылам

Калекцыя перакладаў

Хадановіч Андрэй

Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону Рудаку за каштоўныя парады і неацэнную дапамогу на розных этапах працы над кнігай. Болей »


Хадановіч Андрэй, Несымэтрычныя сны

Несымэтрычныя сны

Хадановіч Андрэй

У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай Дзьмітрыя Дзьмітрыева Болей »


Хадановіч Андрэй, Бэрлібры

Бэрлібры

Гісторыя ў чатырох фільмах

Хадановіч Андрэй

Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць удзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму “Л... Болей »


Хадановіч Андрэй, Абменьнік

Абменьнік

вершы і пераклады

Хадановіч Андрэй

Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта гэтай шчырасьцю, якую я адчуваю ў кожную сэкунду праслухоўваньня. Вельмі падабаюцца паэты Марыс Карэм, які кранае мяне сваёй бязьмежнай ад... Болей »


Хадановіч Андрэй, Сто лі100ў на tut.by

Сто лі100ў на tut.by

Хадановіч Андрэй

Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма "ды... Болей »


Chadanowicz Andrej, święta Nowego Roku

święta Nowego Roku

Chadanowicz Andrej

Na ogół życie dyktuje taką kolejność rzeczy: czytam wiersz, albo tom wierszy i zastanawiam się - jeśli sprawa nie dotyczy duchów umarłych - kim jest autor? Czy w ogóle chciałbym go poznać, ujrzeć, porozmawiać o poezji, seksie, podróżach, polityce, piłce nożnej, czy ja wiem jeszcze - no tak, co sądzi o stałej Plancka, czyli rozmiarach filigranowej kulki materii przed Wielkim Wybuchem? Tym razem jednak los spłatał mi figla: pewnego razu p... Болей »


Хадановіч Андрэй, Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Хадановіч Андрэй

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня... Болей »


Хадановіч Андрэй, Лісты з-пад коўдры

Лісты з-пад коўдры

Вершы

Хадановіч Андрэй

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя