Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

 

Дубавец Сяргей :: Выданьні

Дубавец Сяргей, Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду

Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Болей »


Дубавец Сергей, Русская книга, Второе издание

Русская книга

Дубавец Сергей

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты". Сергей Дубавец (род. в 1959 г. в Мозыре) — литератор и издатель, главный редактор газет "Свабода" (1990), "Наша Ніва" (1991—2000), радио "Балтыйскія хвалі" (2000—2001), с 1997 года веду... Болей »


Дубавец Сяргей, ЯК Азбука паводзінаў

ЯК? Азбука паводзінаў

Дубавец Сяргей

Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Болей »


Дубавец Сяргей, Вершы

Вершы

Дубавец Сяргей

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і “падводных плыняў”. Упершыню “Вершы” прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода (2007). Болей »


Дубавец Сяргей, Вершы. Вострая Брама

Вершы. Вострая Брама

Дубавец Сяргей

Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org Болей »


Дубавец Сяргей, Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў

Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы ...

Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997-2004)

Дубавец Сяргей

У самым пачатку сваёй кнігі аўтар тлумачыць, чаму, сабраўшы выбраныя перадачы Радыё Свабода, ён абагульніў іх пад загалоўкам “Вастрая Брама”. Гэтая назва для Беларусі вельмі сімвалічна. Аўтар канстатуе, што пасля ўстанаўлення новай мяжы Вострая Брама засталася ў Літве. Гэтак жа, як і шматлікія іншыя, цяпер амаль забытыя Беларусамі, храмы, збудаванні і іншыя рарытэты. Менавіта з гэтай нагоды і была на Радыё Свабода была створана адмыслов... Болей »


Дубавец Сяргей, Дзеньнік прыватнага чалавека

Дзеньнік прыватнага чалавека

Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Дубавец Сяргей

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыквае... Болей »


Дубавец Сергей, Русская книга

Русская книга

Дубавец Сергей

«Русская книга» состоит из текстов, написанных автором в середине 90-х для периодических изданий, ыходящих на русском языке: журналов «Неман» и «Белорусский климат», газеты «Свабода» и московской «Литературной газеты». Сергей Дубавец (род. в 1959 г. в Мозыре) — литератор и издатель, редактор газеты «Наша Шва», автор книг «Практыкаваньш» и «Дзёньнік прыватнага чалавека». Болей »


Дубавец Сяргей, Практыкаванні

Практыкаванні

Проза, эсэ, крытыка

Дубавец Сяргей

У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных шляхоў i вобразных сродкаў. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 8-9

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя