Дзярновіч Алег

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. У 1990 г. скончыў Гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск). Працаваў археолагам у Беларускім Рэстаўрацыйна-Праектным Інстытуце, супрацоўніцтва з якім распачаў яшчэ на старэйшых курсах універсітэту. Даследваў гістарычны цэнтр Мінска, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму “Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV – першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)”. І надалей працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі старшым навуковым супрацоўнікам. Галоўныя тэмы навуковых інтарэсаў: гісторыя краін Балтыйскага рэгіёна, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыка ВКЛ. З 2001 г. заснавальнік і галоўны рэдактар навуковага альманаха “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага”. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, Вышэйшай Школе Сацыяльных Даследаванняў (EHESS, Парыж). Апроч беларускай працы апублікаваны на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай мовах. Выступаў з лекцыямі ў Віленскім, Санкт-Пецярбургскім, Познанскім імя Адама Міцкевіча ўніверсітэтах. Ад верасня 2009 г. таксама выкладае ў Магілёўскім Дзяржаўным Універсітэце імя А. Куляшова (дацэнт Кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Вынікам дзейнасці праекта сталі адпаведныя даведнікі, якія дазволілі па новаму паглядзець на найноўшую гісторыю беларускага грамадства.

 

Дзярновіч Алег :: Выданьні

Дзярновіч Алег, Семянчук Альбіна - укладальнікі, Silva rerum nova

Silva rerum nova

Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі

Дзярновіч Алег, Семянчук Альбіна - укладальнікі

Кнігу склалі навуковыя працы вучняў і калег праф. Галенчанкі – вядомага беларускага медыевіста і кнігазнаўцы. Аўтары публікацый – беларускія, літоўскія, польскія, расійскія, украінскія гісторыкі і філолагі. Тэматыка артыкулаў зборніка прысвечана гісторыі і гісторыі культуры Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у ІХ—ХІХ стст. Кніга выйшла ў свет дзякуючы намаганням рэдакцыі мінскага альманаха ATHENAEUM і віленскага выд... Болей »


Дзярновіч Алег, аўтар-уклад, Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985

Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985

Даведнік

Дзярновіч Алег, аўтар-уклад

Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя «адлігу» і «застой». Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторы... Болей »


Дзярновіч Алег,

"... in nostra Livonia"

Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV - першай палове XVІ стст. Сістэматызацыя і актавы аналіз

Дзярновіч Алег

У цэнтры ўвагі аўтара манаграфіі - гісторыя ўзаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніі ў канцы XV - першай палове XVI стст. Тэма гэтая пададзена праз прызму дакументальных крыніц. Таму шмат увагі ў кнізе надаецца методыцы даследавання, а менавіта фармулярнаму аналізу актаў. Апроч таго, пад увагу трапляюць і археаграфічныя аспекты выдання крыніцаў, а менавіта гісторыя і методыка іх публікацыі. Галоўныя героі прапанаванай... Болей »


Дзярновіч Алег, укладальнік, Рэабілітацыя

Рэабілітацыя

Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі

Дзярновіч Алег, укладальнік

У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў, пачынаючы ад спробаў 1950-х гадоў і заканчваючы 1990 г. Паказанае станаўленне рэабілітацыйнага заканадаўства Рэс... Болей »


Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар, Лёс Крэва

Лёс Крэва

Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар

У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. Болей »


Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX ...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу

Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і У...

матэрыялы міжнароднай навуковай канференцыі, прысвечанай 440-годдзю Люблінскай уніі (Мінск, 15―17 кастрычніка 2009 г.)

Выйшаў з друку доўгачаканы зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі "Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу" , якая праводзілася з нагоды 440-х угодкаў заключэння Люблінскай уніі паміж Польскай Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім. Юбілей гэтак важнай падзеі для гісторыі ўсёй Еўропы даў добрую нагоду разгарнуць дыскусію аб шырокім коле праблем, звязаных са змяненнямі с... Болей »


Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »


ARCHE, 09 (130) 2014

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

09 (130) 2014

Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай імпэрыі, беларусізмы ў творах польскіх рамантыкаў першай паловы XIX ст., ідэалёгія беларускага адраджэньня, паны і сяляне ў першай пало... Болей »


ARCHE, 03 (124) 2014

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

03 (124) 2014

Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый". Тэмы нумару — верхні замак Віцебску і яго археалягічнае вывучэньне, габрэйская супольнасьць у горадзе і яе заняпад, саветызацыя Віцебшч... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя