Дзярновіч Алег

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. У 1990 г. скончыў Гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск). Працаваў археолагам у Беларускім Рэстаўрацыйна-Праектным Інстытуце, супрацоўніцтва з якім распачаў яшчэ на старэйшых курсах універсітэту. Даследваў гістарычны цэнтр Мінска, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму “Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV – першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)”. І надалей працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі старшым навуковым супрацоўнікам. Галоўныя тэмы навуковых інтарэсаў: гісторыя краін Балтыйскага рэгіёна, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыка ВКЛ. З 2001 г. заснавальнік і галоўны рэдактар навуковага альманаха “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага”. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, Вышэйшай Школе Сацыяльных Даследаванняў (EHESS, Парыж). Апроч беларускай працы апублікаваны на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай мовах. Выступаў з лекцыямі ў Віленскім, Санкт-Пецярбургскім, Познанскім імя Адама Міцкевіча ўніверсітэтах. Ад верасня 2009 г. таксама выкладае ў Магілёўскім Дзяржаўным Універсітэце імя А. Куляшова (дацэнт Кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Вынікам дзейнасці праекта сталі адпаведныя даведнікі, якія дазволілі па новаму паглядзець на найноўшую гісторыю беларускага грамадства.

 

Дзярновіч Алег :: Выданьні

Наша Ніва, 4/1991

Наша Ніва

беларуская газэта

4/1991

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Наша Ніва, 3/1991

Наша Ніва

беларуская газэта

3/1991

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Палітычная сфера, 16-17 (1-2) 2011

Палітычная сфера

Беларускі навуковы часопіс. Палітыка мовы

16-17 (1-2) 2011

Мова традыцыйна выступае адною з базавых рэальнасцяў, звязаных з паняццямі этнасу, этнічнасці, нацыянальнасці. У розных даследчых традыцыях і падыходах роля і функцыі мовы ў фармаванні або вызначэнні этнічнасці вар'іруюцца ў досыць шырокіх межах: для прыхільнікаў прымардыялізму мова выступае прыроднай асновай этнасу, а значыць «аб'ектыўнай», «натуральнай» характарыстыкай яе носьбітаў; для канструктывістаў – «этнічным маркерам»; для інст... Болей »


Форум, Зіма 1995-1996 №2

Форум

Інфармацыйна-культурны бюлетэнь

Зіма 1995-1996 №2

* Конвенция об обеспечении прав лиц, принадлежащих к национальным меньшинствам * Эўрапейская хартыя аб рэгіянальных мовах ці мовах меншасьцяў * Waszkiewicz Jerzy, Polacy na Białorusi * Альфрэдсан Гудмундар, Права меншасьцяў: роўнасьць і недыскрымінацыя * Гельнэр Эрнэст, Нацыі і нацыяналізм. Дэфініцыі * Дзярновіч Алег, Фармуляваньне асноўных праблем дасьледаваньня Заходняга Палесься * Дынько Андрэй, Паўстава... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя