Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.

Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.

Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).

Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.

Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.

Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.

Некалькі разоў быў у космасе.

Ніводнага – не вярнуўся.

Жыве.

 

Івашчанка Анатоль :: Выданьні

Івашчанка Анатоль, Вершы

Вершы

Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка - паэт, літаратуразнаўца, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 года і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”. Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Наталлі Арсенневай (2003), ла... Болей »


Івашчанка Анатоль, Анаталогія

Анаталогія

Апавяданні, запісы, эссэ

Івашчанка Анатоль

Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да с... Болей »


Івашчанка Анатоль, Хай так

Хай так

вершы

Івашчанка Анатоль

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам – і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі. Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты – да свабоды... Болей »


Івашчанка Анатоль, Я не паэта – о крый мяне… матам

Я не паэта – о крый мяне… матам

Івашчанка Анатоль

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »


Івашчанка Анатоль, Паэтыка Алеся Разанава

Паэтыка Алеся Разанава

між медытацыяй і рацыяй

Івашчанка Анатоль

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс. Болей »


Івашчанка Анатоль, Вершnick

Вершnick

Івашчанка Анатоль

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзьчасу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя. Болей »


Дзеяслоў, 76

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

76

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 63

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

63

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »


Дзеяслоў, 49

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

49

Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман. (Заканчэнне) * Анатоль Івашчанка. Плошча Перамогі. Тры аповеды * Алесь Тарановіч. Бабіна лета. Паэма Берліну * Рыгор Сітніца. Ой, х... Болей »


Дзеяслоў, 34

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

34

* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі * Аркуш Алесь, Жодзінскія аповеды * Арлоў Уладзімер, Аўтографы самому сабе * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лір... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя