Яцкоў Мікалай

Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псэўданімы: Адам Доман, Панас Прусак) — беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік.

Нарадзіўся 22 траўня 1959 годзе ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў зь вёскі Даманы Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) зь вёскі Пудаўні Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну. Вучыўся ў магілёўскіх школах №№ 11, 12, 27 і 29. Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977 г.), а потым Менскі інстытут культуры (1981 г.). Служыў у войску (1981—1983 г.г.). З 1981 году працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёну.

Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых клясаў «Сэрцам роднага слова краніся».

Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (рэкамэндацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і Эдуарда Акуліна).

Як публіцыст друкаваўся у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданьнях.

Актыўна выступае як кампазытар-песеньнік. Напісаў каля 1000 песень на вершы беларускіх паэтаў. Зьяўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндай). Песьні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Звёздная россыпь», Віктара Сухарава «Ненаписанная картина», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізьніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра». Выпусьціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р.Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава). Песьні М.Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімер Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбаль «Любо-Дорого». Песьні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сымфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У ліпені 2003 году прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).

Аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым).

 

Яцкоў Мікалай :: Выданьні

Яцкоў Мікола, Кола года

Кола года

Вершы

Яцкоў Мікола

Новая кніга паэзіі Міколы Яцкова «Кола года» – гэта вандроўка не толькі па прыродных з'явах пораў года, але і погляд на адвечнае кола жыцця, дзе заўсёды ёсць месца і каханню, і ўспамінам, і роздуму над існасцю. Болей »


Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола, Мае сны без цябе пустыя...

Мае сны без цябе пустыя...

Песьні

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

У кнігу ўвайшло шаснаццаць песень кампазітара Міколы Яцкова на вершы паэта Эдуарда Акуліна. Паэзія Э.Акуліна вызначаецца пранікнёным лірызмам, тонкім гукапісам, абвостраным адчуваннем глыбінь чалавечых пачуццяў, у падмурку якіх невычэрпны і рэльефны меладызм. Усё гэта прыцягнула ўвагу М.Яцкова, які ўслухаўся ў гучанне паэтычных радкоў і паклаў пачутыя мелодыі на нотныя аркушы. Болей »


Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Песьні

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

Паэзія Эдуарда Акуліна вельмі сьпеўная, і кожнае слова вершаваных радкоў гэтага аўтара мае своеасаблівую музычную інтанацыю. Кампазітар Мікола Яцкоў пагартаў старонкі кнігі Э.Акуліна “Непрычалены човен” — і дваццаць вершаў адразу папрасіліся з тых старонак на нотныя аркушы. І ўзляцелі яны лёгкакрыла ў родную прастору — каб несці нам прыгажосць і спагаду, і каб непрычалены акулінскі човен абавязкова даплыў да кожнага удзячнага беларускаг... Болей »


Колас Якуб, Яцкоў Мікола, Родныя вобразы

Родныя вобразы

Песьні

Колас Якуб, Яцкоў Мікола

Паэзія Якуба Коласа заўсёды вызначалася выключнай меладычнасцю – пачынаючы ад вытокаў майстэрства. Нават самыя першыя – рускамоўныя – вершы маюць характэрныя меладычныя асаблівасці. Усё гэта можна па- бачыць па тых песнях М.Яцкова на вершы Я.Коласа, якія змешчаны ў гэтым зборніку і якія абавязкова знойдуць сваіх прыхільнікаў. Болей »


Каржанеўская Галіна, Яцкоў Мікола, Я табе напішу...

Я табе напішу...

Песні

Каржанеўская Галіна, Яцкоў Мікола

Вершы выдатнай беларускай паэтэсы Галіны Каржанеўскай перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу беларускага кампазітара-песенніка Міколы Яцкова, які пачуў і занатаваў мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў. Болей »


Цветаева Марина, Яцкоў Мікалай, В огромном городе моём…

В огромном городе моём…

Песни

Цветаева Марина, Яцкоў Мікалай

В книгу вошло пять песен Николая Яцкова на стихи Марины Цветаевой. Поэзия известной русской поэтессы пронизана музыкальной образностью и чистотой художественной интерпретации, и это не могло не привлечь внимания известного белорусского композитора-песенника Николая Яцкова, который попытался услышать звучание этих неповторимых поэтических строк. Болей »


Прусак Панас, Вечарына

Вечарына

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Зноў жыхар вёскі Брылі Магілёўскага раёна Мікола Яцкоў прыйшоў да свайго аднавяскоўца Панаса Прусака, каб расказаць аб сваёй чарговай вандроўцы - на гэты раз у Мінск, дзе адбылася вечарына, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Г.М.Бураўкіна. Усё расказанае П.Прусак занатаваў у прысутнай яму манеры народнага вершаскладання, дзе вусная гаворка працята інтанацыямі фальклору, а часам і неўласцівымі беларускай мове зваротамі да ненарматыўн... Болей »


Прусак Панас, Заходні накірунак

Заходні накірунак

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Чарговая падарожная паэмка Панаса Прусака, у якой ён распавядае пра тое, як ягоны аднавясковец Мікола Яцкоў атрымаў ад Сакрата Яновіча запрашэнне на ўдзел у “Беларускім Трыялогу” у Крынках і як пачаўся той шлях ад Брылёў у заходнім накірунку. Болей »


Купала Янка, Яцкоў Мікалай, На вайсковыя матывы

На вайсковыя матывы

Песні на ваяцкі лад

Купала Янка, Яцкоў Мікалай

У сапраўднага паэта заусёды абвостранае адчуванне часу, свету, будучыні. ЯнкаКупала — сапраўдныпаэт. Лёс усклаў на яго цяжкі абавязак - быць Прарокам беларускім, стукацца Словам у сэрцы людскія, весці за сабой. Купала верыў, што слова - магутны сродак уздзеяння. I трэба толькі знайсці неабходную інтанацыю — каб паверылі і адгукнуліся. I калі 22 кастрычніка 1919 года з Варшавы прыйшла вестка аб тым, што начальнік Польскай Дзяржавы Юзэф П... Болей »


Прусак Панас, Шлях да Прагі

Шлях да Прагі

Падарожная паэмка

Прусак Панас

Чэрвень чырванню чаруе, Чоўнам лета паплыло, І жыццё ізноў віруе – Зноўку нешта надышло. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя