Янушкевіч Язэп

Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).

Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча;  «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава;  «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная  праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай  Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ .

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў  акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.

Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэрах навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).

 

Янушкевіч Язэп :: Выданьні

Янушкевіч Язэп, «А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — неўміручасьць

«А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўск...

(Да 200-годзьдзя Паўлюка Багрыма і 570-годзьдзя Крашына)

Янушкевіч Язэп

Кніга-буклет выходзіць да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Паўлюка Багрыма (Paweł Bahrym, 1812-1891?) - загадкавага паэта-самародка XIX стагоддзя, ад якога застаўся ўсяго невялікі вершаваны ўрывак, поўны дзіцячай чульлівасьці і пякельнай гаркаты ад усьведамленьня паднявольнага жыцьця ў акупаванай краіне — Літве-Беларусі. Адвакат, пісьменнік, мемуарыст, паўстанец 1831 года, эмігрант Ігнась Яцкоўскі (Ignacy Jackowski, 1795?—1873), які першы... Болей »


Янушкевіч Язэп, Зямля кенатафаў

Зямля кенатафаў

Апавяданні, артыкулы, эсэ

Янушкевіч Язэп

У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам на Сусвет як на жывы твор Бога» (Уладзімір Конан). Аднак кожная рэлігія прагрэсу, камуністычная ў тым ліку, неміласэрная да мінулага. У XX... Болей »


Янушкевіч Язэп, Сьвятыня над Іслаччу

Сьвятыня над Іслаччу

Ракаўскі касьцёл Маці Божай Ружанцовай: гісторыя, дакументы

Янушкевіч Язэп

Зборнік дакументаў укладзены Язэпам Янушкевічам спрабуе данесьці да нас жыхароў дваццаць першага стагодзьдзя стогадовую гісторыю аднаго будынку, Касьцёла Маці Божай Ружанцовай Ракаве. Здавалася б чым гэты касьцёл такі адметны? Неадметны ён ні архітэктура ні часам паўстаньня, а адметны тым, што празь яго гісторыю разумеецца складаная гісторыя паўстаньня касьцёлаў у Расейскай імперыі, дзе трыадзінства “праваслаўя, самадзяржаўя, народнасьц... Болей »


Янушкевіч Язэп, Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца

Янушкевіч Язэп

Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом Аляксандрам II; неаднойчы сустрэцца з прозвішчам Багрыма; «паслухаць» арыю ў выкананні В. Дуніна-Марцінкевіча; даведацца, што колішні вуні... Болей »


Янушкевіч Язэп, За архіўным парогам

За архіўным парогам

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў у святле архіўных пошукаў

Янушкевіч Язэп

Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »


Янушкевіч Язэп, Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц

Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц

Аднаўленне Беларускай Археаграфічнай Камісіі (БАК)

Янушкевіч Язэп

У кожнай дзяржаве архіўная справа i ўсё, што з ёю звя­зана (у тым ліку i археаграфія), з'яўляецца асноваю для заканадаўчай дзейнасці. Менавіта ў старажытных архівах назапашваўся багаты вопыт, у ix адбіваліся асаблівасці таго ці іншага рэгіёна, на падставе якіх складваліся, выпрацоўваліся, фармуляваліся законы. Невыпадкова раней кожны павет i ме­ставы магістрат мелі свой архіў. I па тых законах, занесеных у Статуты ВКЛ, стагоддзямі жыла ... Болей »


Янушкевіч Язэп, Неадменны сакратар Адраджэння

Неадменны сакратар Адраджэння

Вацлаў Ластоўскі

Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасц... Болей »


Янушкевіч Язэп, У прадчуванні знаходак

У прадчуванні знаходак

З адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава

Янушкевіч Язэп

Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці да аналізу і веры ў посьпех. Нястомныя пошукі і цікавейшыя адкрыцці... Усё гэта ёсць у кнізе, якую аўтар прапануе вашай увазе. Болей »


Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, Янушкевіч Язэп - укладанне, прадмова і каментарыі, Творы

Творы

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, Янушкевіч Язэп - укладанне, прадмова і каментарыі

Вінцэнт-Якуб (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 29 снежня 1884, Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці; псеўданім Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры. (крыніца: www.be.wikipedia.org) Болей »


Stosunki polsko-białoruskie

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków historycznych, kulturowych, politycznych i gospodarczych od czasów nowożytnych po współczesne. Ich autorami są znani historycy, politolodz... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя