Касцюкевіч Мікола

Мікола Касцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы (музычны аддзел, пажарна-вартавая ахова, служба бяспекі).

З дзяцінства захапляўся спортам, меў разрады па пяці відах. Быў прызёрам першынства рэспублікі па самба. Пазней удзельнічаў у тады яшчэ падпольных баях без правілаў. Сур’ёзна займаўся цяжкой атлетыкай і культурызмам.

На пачатку 90-х гадоў быў сведкам і ўдзельнікам трагічных падзей грамадзянскай вайны ў Грузіі і Азербайджане, жыў і вандраваў па Сярэдняй Азіі.

Аўтар трох паэтычных зборнікаў: “Вяртанне”(1990), “Настальгія” (1995), “Германія” (1995). Друкаваўся ў рэспубліканскіх і саюзных газетах і часопісах, альманаху “Дзень паэзіі”. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, нямецкую, іспанскую мовы. Член Саюза Беларускіх Пісьменнікаў з 1998 года.

 

Касцюкевіч Мікола :: Выданьні

Касьцюкевіч Мікола, Германія

Германія

Тэксты, настроі, інтуіцыі

Касьцюкевіч Мікола

Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я яскравіцца месяц-амулет, і зорныя вочы слёзна вышукваюць запозненую ахвяру, усхваляваную водсветам дзённага хараства. На стоены горад пад... Болей »


Касьцюкевіч Мікола, Настальгія

Настальгія

Вершы

Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы. Болей »


Касьцюкевіч Мікола, Вяртаньне

Вяртаньне

Вершы

Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай... Болей »


Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Болей »


Дзеяслоў, 51

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

51

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Болей »


Дзеяслоў, 37

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

37

* «Выбраныя творы». Размова пра кнігу Рыгора Барадуліна * Адамовіч Андрэй, Цьвік, які заўсёды з табою * Бойка Натальля, Адлятае душа ў вырай * Вітушка Сяргей, “Мы адкрылі для сябе Беларусь”. Запіс успамінаў, зроблены Палінай Качатковай у лютым 2008 году ў Вільн * Вярцінскі Анатоль, Высокі госьць * Галчынскі Канстанты Ідэльфанс, А чалавек лятае так, як можа... * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай душы ... Болей »


Дзеяслоў, 31

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

31

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ... Болей »


Маладосць, 7 (680) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

7 (680) 2010

Заўжды, калі пачынаю думаць пра так званы сучасны літаратурны працэс, хочацца азірнуцца на гісторыю, дзе ў нейкіх далёкіх стагоддзях шматлікія дробныя княствы аб’ядноўваліся вакол якогасьці аднаго моцнага цэнтра… Прыкладам можа быць Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае — іншымі словамі, гэта ўжо былі дзяржавы з адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі і прыярытэтамі. Гэта ўсё так, але пры чым тут сучасны літаратурны працэс? — можа зап... Болей »


Наша Вера, 3 (61) 2012

Наша Вера

3 (61) 2012

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


Наша Ніва, 7/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

7/1994

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »