Кісялёў Генадзь

Генадзь Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе сям’я пераехала на Віцебшчыну, дзе Г. Кісялёў атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1964 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1971 года жыў у Мінску, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Беларуская літаратура ХІХ ст. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі”.

Кнігі Генадзя Кісялёва, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы іншых таямніц беларускай мінуўшчыны, сталі класікай айчыннай гуманітарыстыкі. Сярод самых вядомых прац даследчыка — “Сейбіты вечнага” (1963), “З думай пра Беларусь” (1966), “Загадка беларускай “Энеіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), “Ад Чачота да Багушэвіча” (1993, 2003), “Радаводнае дрэва” (1994), “Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (2005). Генадзь Кісялёў падрыхтаваў шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі ХІХ—ХХ стст.: “Пачынальнікі” (1977, 2003), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “З жыццяпісу Якуба Коласа” (1982), “Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць” (1999), “Марцінкевіч герба Лебедзь” (2010). Да апошніх дзён жыцця працаваў над даследаваннем “Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі”.

Памёр 14 лістапада 2008 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

 

Кісялёў Генадзь :: Выданьні

Кісялёў Генадзь, Смак беларушчыны

Смак беларушчыны

Кісялёў Генадзь

У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль не друкаваны. Прадмову напісаў Уладзімір Арлоў. Болей »


Кісялёў Генадзь, Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка

Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка

артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года / вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі

Кісялёў Генадзь

У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931–2008): першая з ягоных кніг — "Сейбіты вечнага", што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго жыцця, — "Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі". Кніга адрасуецца гісторыкам, даследчыкам літаратуры, а таксама шы... Болей »


Кісялёў Генадзь, Пошукі імя

Пошукі імя

Манаграфія

Кісялёў Генадзь

Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе нарыс пра вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і літаратара Паўла Шпілеўскага. Болей »


Кісялёў Генадзь, Сейбіты вечнага

Сейбіты вечнага

Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года

Кісялёў Генадзь

Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны саюз беларускага, рускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта ў гэтыя гады ўзнік беларускі рэвалюцыйны друк, прагучаў мужны гола... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 8-9

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння. Болей »


…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 6

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. Болей »


Скрыжалі памяці, Кніга першая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця. Смерць аднаго чалавека — гэта невымерная трагедыя, бо разам з ім... Болей »


Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »


Шляхам гадоў, Выпуск 2

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Другі выпуск гісторыка-літаратурнага зборніка знаёміць чытача з невядомай i маладаследаванай спадчынай беларускіх пісьменнікаў. Прапануюцца матэрыялы пра Ф. Скарыну i В. Цяпінскага, пра першы спектакль у старым Менску i Ф. Тапчэўскага, публікуюцца выяўленыя ў архівах творы А. Паўловіча, М. Гарэцкага i У. Караткевіча, вершы беларуска-лацінскіх i беларуска-польскіх паэтаў XVII—XIX стст., лісты, адрасаваныя «Нашай Ніве», мемуары аднаго з я... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя