be

Кісялёў Генадзь

Кісялёў Генадзь

Генадзь Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе сям’я пераехала на Віцебшчыну, дзе Г. Кісялёў атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1964 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1971 года жыў у Мінску, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Беларуская літаратура ХІХ ст. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі”.

Кнігі Генадзя Кісялёва, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы іншых таямніц беларускай мінуўшчыны, сталі класікай айчыннай гуманітарыстыкі. Сярод самых вядомых прац даследчыка — “Сейбіты вечнага” (1963), “З думай пра Беларусь” (1966), “Загадка беларускай “Энеіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), “Ад Чачота да Багушэвіча” (1993, 2003), “Радаводнае дрэва” (1994), “Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (2005). Генадзь Кісялёў падрыхтаваў шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі ХІХ—ХХ стст.: “Пачынальнікі” (1977, 2003), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “З жыццяпісу Якуба Коласа” (1982), “Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць” (1999), “Марцінкевіч герба Лебедзь” (2010). Да апошніх дзён жыцця працаваў над даследаваннем “Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі”.

Памёр 14 лістапада 2008 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Кісялёў Генадзь. Выданьні

Смак беларушчыны
pdf

Смак беларушчыны


Кісялёў Генадзь

У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль... Болей »

Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка
pdf

Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка

артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года / вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі
Кісялёў Генадзь

У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931–2008): першая з ягоных кніг — "Сейбіты вечнага", што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго... Болей »

Ад Чачота да Багушэвіча

Ад Чачота да Багушэвіча

Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст.
Кісялёў Генадзь

Манаграфія прысвечана гісторыі назапашвання ведаў пра літаратуру XIX ст., робіцца спроба сістэматызацыі крыніц, удакладнення іх аўтарства. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў, шырокі круг аматараў беларускай літаратуры.... Болей »

Пошукі імя

Пошукі імя

Манаграфія
Кісялёў Генадзь

Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе... Болей »

Сейбіты вечнага
pdf

Сейбіты вечнага

Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года
Кісялёў Генадзь

Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння.... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя.... Болей »

Скрыжалі памяці
pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org