Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка


Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.

Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Кнігарня пісьменніка :: Выданьні

Бараноўскі Міхал, Voleumen.1

Voleumen.1

Вершы

Бараноўскі Міхал

Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдано... Болей »


Валодзін Міхаіл, Наш стары добры Вавілон

Наш стары добры Вавілон = Unser gutes altes Babylon

Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках = Ein Spaziergang durch Minsk in kleinen Geschichten

Валодзін Міхаіл

«Наш стары добры Вавілон» - унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. I не на самоце, а ў кампаніі ... Болей »


Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданні

Астравец Сяргей

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Болей »


Канановіч Ігар, Астэроід

Астэроід

Вершы

Канановіч Ігар

У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Болей »


Несцярэнка Юры, Звычайны шоу-бізнес

Звычайны шоу-бізнес

Апавяданні

Несцярэнка Юры

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »


Гаўф Вільгельм, Казкі

Казкі

Гаўф Вільгельм

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў ... Болей »


Дэбіш Васіль, Чуйнар

Чуйнар

Вершы

Дэбіш Васіль

У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і ... Болей »


Каско Алесь, Межавыя знакі

Межавыя знакі

Вершы Навелы і мініяцюры Запісы

Каско Алесь

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню. Болей »


Бароўскі Анатоль, Юницкого небесные дороги, Издание второе, дополненное и переработанное

Юницкого небесные дороги

Документальный роман

Бароўскі Анатоль

Анатолий Юницкий родился в Беларуси, на Гомельщине, в деревне Крюки. До Чернобыля от неё – рукой подать. Катастрофа на АЭС смела её с лица земли, и теперь она «похоронена» в мёртвой зоне, усыпанной радионуклидами… С детства грезил космосом. Изучал труды гениального изобретателя Казимира Семеновича, белоруса, который задолго до К. Циолковского – за двести пятьдесят лет – изобрёл многоступенчатые ракеты. Учёный Юницкий отвергает полёты в ... Болей »


Каржанеўская Галіна, “Што варта радасці і слёз…”

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах

Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя