Краўцэвіч Аляксандр

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.

Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).

Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.

У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія асноўных прац:

1. А.К. Майстар наш продак. Мінск: Народная асвета, 1990. 88 с.
2. Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 171 с.
3. Краўцэвіч А.К., Якшук Г.М. Стары Мір. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 85 с.
4. Краўцэвіч А.К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 46 с.
5. Краўцэвіч А.К. Гродзенскі замак. Мінск: Юнацтва, 1993. 47 с.
6. Здановіч Н.І., Краўцэвіч А.К., Трусаў А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 152 с.
7. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998 208 с.
8. Краўцэвіч А.К. Вялікі князь Вітаўт. Мінск: Юнацтва, 1998. 48 с.
9. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. Жэшаў, 2000. – 238 с.
10. Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. – 191 s.
11. Краўцэвіч А.К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл.

Рэдагаванне:

Навуковы рэдактар:

1. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мн.: Навука і тэхніка, 1996 . 288 с., іл.
2. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 2. Навук. рэд. А.К.Краўцэвіч; Уклад. В.У.Шаблюк. Мн.: Беларуская навука, 1997. 240 с.: іл.
3. Аляксееў Л.В. Гродна і помнікі Панямоння. Мн.: Беларуская навука, 1996. 191 с.: іл.

Рэдактар:

1. Ярмонт Е. В тени замка Гедимина. Воспоминания детства. Гродно: КЛФ “Сталкер”, 1995. 176 с.: ил.
2. Гістарычны Альманах: Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. 1998 – 2008. Т. 1 14.
3. Biuletyn historii pogranicza. Białystok, 2000 2008. nr 1 8 – намеснік рэдактара.

Біяграфічныя звесткі змешчаныя:

1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 341.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1997. Т. 4. С. 254.
3. Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Гродна, 1999. С. 250.
4. Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гарадзеншчыны. Гродна, 2000. С. 163.
5. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 2. Мн., БелЭн, 2006. С. 144.

Краўцэвіч Аляксандр :: Выданьні

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 30.05.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Вялікае Княства Літоўскае – Беларусь ці Летува?

Краўцэвіч Аляксандр

Вялікая сярэднявечная дзяржава, якая знікла больш за два стагоддзі таму, да сённяшняга дня застаецца ў цэнтры гістарычных дыскусіяў і спрэчак. Галоўнай тэмай дыскусіі паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі праходзіць нацыянальная прыналежнасць гэтай дзяржавы. Хто яе збудаваў? Летувісы ці беларусы? Хто ў ёй кіраваў? Каму, якому народу, яна больш спрыяла? Чаму атрыбуты Вялікага Княства сталіся дзяржаўнымі сімваламі Летувы, а ў Белару... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 22.05.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Аўра старога Слоніму

Краўцэвіч Аляксандр

Слонім – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе помнікаў архітэктуры захавалася больш, чымся было знішчана. Тут у найбольш русіфікатарскі савецкі час нікога не дзівіла і не шакавала беларуская мова на вуліцах ды ўва ўстановах.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/u1oHqLiPrgs?ecver=1" frameborder="0" allowfull... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 15.05.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Іосіф Стаброўскі. Жыццё за музей…

Краўцэвіч Аляксандр

Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз расейскія каўказскія войны, у Першую сусветную даслужыўся да палкоўніка. Ацалеў пры бальшавіках, быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, перажыў Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй і нават кіраваў музеем у Слоніме. На дзіва, заставаўся яго дырэктарам і некалькі гадоў пасля вайны. Неверагодная гісторыя чалавека, які ўратаваўся ад рэпрэсіяў, магчыма таму, што... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 09.05.2017

Загадкі беларускай гісторыі

«Залаты век Беларусі». Быў, ёсць, будзе?

Краўцэвіч Аляксандр

«Залаты век Беларусі» – тэрмін, які не сустрэнеш у афіцыйных падручніках і энцыклапедыях, але ён шырока выкарыстоўваецца ў прыгожым пісьменстве і ў навуковай гістарыяграфіі. У БССР і лукашэнкавай РБ ён не мог выкарыстоўвацца ў прынцыпе, бо аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы заўсёды цвердзяць, што менавіта яны стварылі ці ствараюць «залаты век» краіны. Толькі ў працах гісторыкаў у эміграцыі і незалежніцкай гістарыяграфіі праз параўнанне ... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 01.05.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Альбярцін Пуслоўскіх. Айчына даражэй за маёнтак

Краўцэвіч Аляксандр

Шляхецкі род Пуслоўскіх з-пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альб... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 24.04.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Яўхім Карскі. Не дайшоўшы да Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Сын вясковага настаўніка з-пад Горадні цяжкаю працаю ў голад і холад вывучыўся і дарос да акадэміка. Жывучы ў Пецярбурзе, не забываўся на сваё паходжанне і да скону захоўваў народныя звычаі. Справаю жыцця зрабіў капітальную працу «Беларусы», якая навукова давяла, што беларусы – народ, а не этнічная група, і што іхная мова – не расейскі дыялект. Таму пра яго не любяць узгадваць сённяшнія заходнерусісты.
<a href="http://belsa... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 17.04.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Скідзель. Гарадзенская застава

Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка за 30 км ад Горадні пачыналася ў далёкім XV ст. як гаспадарскі двор. У XVII ст. на полі заклалі заранёў распланаванае і размеранае мястэчка, якое пачало разрастацца. Расейцы, захапіўшы Гарадзеншчыну, аддалі Скідзель у прыватнае валоданне ўдаве князя Чацвярцінскага, павешанага за здраду ў Варшаве паўстанцамі Касцюшкі. Скідзельцы раптам з вольных людзей ператварыліся ў прыгонных сялянаў і праз усё XIX ст. змагаліся за свае правы.... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 10.04.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзенская фара. Спадчына айцоў-езуітаў

Краўцэвіч Аляксандр

Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Горадні ў XVII-XVIII ст. Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца XVII ст., будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл у імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і адным з найстарэйшых у Еўропе дзейных гадзіннікаў, які паходзіць з XVI ст.
<a ... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 03.04.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Эліза Ажэшка. Беларуская полька

Краўцэвіч Аляксандр

Шляхцянка з-пад Горадні ўсё жыццё пражыла ў Беларусі – на Берасцейшчыне, у Горадні. Усюды рабіла нешта важнае для мясцовых людзей. Стварала вясковыя школкі, дапамагала паўстанцам 1863 годзе. А потым пачала пісаць пра тое, што больш за ўсё ведала і любіла. Пра шляхту, пра беларускіх сялянаў, пра мужнасць і жаночае раўнапраўе. Праславілася на ўвесь свет як літаратарка і засталася ў народнай памяці як чалавек, неабыякавы да чужога гора.<br... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 27.03.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Інстытут беларускай культуры. Занадта беларускі для БССР

Краўцэвіч Аляксандр

Установа, створаная ў цяжкія гады наступстваў Першае сусветнае вайны і бальшавіцкага перавароту. Парастак беларускай Акадэміі навук. У Інстытуце беларускае культуры сабраліся найлепшыя навукоўцы, якія апантана стваралі сучасную беларускую навуку. Што з імі сталася ў 30-я сталінскія гады? Хто здолеў перажыць рэпрэсіі? Якая сувязь паміж Інбелькультам 1920-х і Скарынаўскім цэнтрам 1990-х гадоў?
<a href="http://belsat.eu" targe... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-43]   Наступная   Апошняя