be

Мацяш Ніна

Мацяш Ніна

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

Мацяш Ніна. Выданьні

Бэзавая завіруха
mp3

Бэзавая завіруха

Музычна-паэтычная кампазіцыя
Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку мясцовымі і сталічнымі кампазітарамі (В.Перапёлкін, Г.Федасюк, М.Марозава, С.Кукса, Л.Міхайлоўская, А.Марозаў). Аўдыёкасета «Бэзавая завіруха» (2004г.) Ніны Мацяш – сапраўдны музычна-паэтычны шэдэўр. Касета змяшчае вершы ў выкананні аўтара, а таксама песні... Болей »

Адведзіны лета
pdf

Адведзіны лета

Казка і вершы. Для малодшага школьнага узросту.
Мацяш Ніна

У кнізе пануе шчыры, яркі, жывы свет. Чытачы дазнаюцца, як вадажук пасеяў вадзяную грэчку, як сябравалі вожык і вужык, хто такая вухавёртка, пачуюць пра рэдкую птушку і многае іншае.... Болей »

Богава дрэва
pdf

Богава дрэва

Вершы
Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі А.Куляшова Ніны Мацяш аб'яднаны адной тэмай духоўнасці. Паэзія Н.Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах... Болей »

Душою з небам гаварыць
epub pdf

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка
Мацяш Ніна

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры... Болей »

Я вас люблю...
epub pdf

Я вас люблю...

Вершы-прысвячэнні
Мацяш Ніна

Новы зборнік Ніны Мацяш склалі всршы, прысвсчаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з всршамі нспадробнас пачуццс зычлівасці і любові. На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі... Болей »

Палёт над жытам
epub pdf

Палёт над жытам

Вершы
Мацяш Ніна

Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай... Болей »

Паміж усмешкай і слязой
pdf

Паміж усмешкай і слязой

Вершы і паэмы (1962-1992)
Мацяш Ніна

Усё жыццё Ніны Мацяш праходзіла менавіта паміж усмешкай і слязой. З юнацкіх гадоў прыкаваная да інвалідзскага вазка, змагалася з хваробаю, не паддаючыся псіхічна, бо фізычна магла толькі адацца на ласку лёсу. Жыццялюбівая і жыццярадасная была апірышчам для усіх, хто быў вакол яе. Рэдка здаралася бачыць... Болей »

Шчаслівай долю назаві...
epub pdf

Шчаслівай долю назаві...

Лірыка
Мацяш Ніна

“Шчаслівай долю назаві” – чарговы зборнік знакамітай паэткі з Белаазёрска, якая нягледзячы на цяжкую хваробу, якая “пасадзіла” яе ў інвалідную каляску, ні дня не сумнявалася у тым, што жыццё дадзена для радасці, для творчасці, для таго, каб несці людзям цеплыню, дабрыню, мужнасць. Паэзія Ніны Мацяш... Болей »

Паварот на лета
epub pdf

Паварот на лета

Вершы, паэмы
Мацяш Ніна

Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём дасваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць... Болей »

Жнівень
epub pdf

Жнівень

Лірыка
Мацяш Ніна

Пятнаццаць уласных вершаваных кніжак падаравала Ніна Мацяш беларускім чытачам. У іх ліку зборнікі “Агмень” (1970), “Удзячнасць” (1973), “Ралля суровая” (1976), “Прыручэнне вясны” (1979), “Поўны келіх” (1982), “Жнівень” (1985), “Паварот на лета” (1986), “Шчаслівай долю назаві” (1980), “Я вас люблю” (1998)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org