Мельнікаў Ігар

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год).

У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Аўтар 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі.

Рэдактар беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”.

 

Мельнікаў Ігар :: Выданьні

Мельнікаў Ігар, Забытыя героі

Забытыя героі

Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі з архіва аўтара. Болей »


Мельнікаў Ігар, Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »


Мельнікаў Ігар, Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.

Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.

Мельнікаў Ігар

Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне не... Болей »


Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі. Болей »


Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з паўстаннем 1794 г. У Вялікім княстве Літоўскім. Таксама гістарычная трагедыя „Рыцар свабоды” беларускага гісторыка і драматурга Алеся Петра... Болей »


ARCHE, 5 (138) 2015

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (138) 2015

Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел паля... Болей »