Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

 

Мележ Іван :: Выданьні

Мележ Іван, Людзі на балоце

Людзі на балоце

Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Раман "Людзі на балоце" ўваходзіць у з... Болей »


Мележ Іван, Подых навальніцы

Подых навальніцы

Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Твор "Подых навальніцы" - працяг раман... Болей »


Мележ Іван, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Мележ Іван

У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань

Завеі, снежань

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

“Завеі, снежань” – трэці раман з “Палескай хронікі” Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice... Болей »


Мележ Іван, Людзі на балоце

Людзі на балоце

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, ч... Болей »


Мележ Іван, Подых навальніцы

Подых навальніцы

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які інш... Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань...  Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Завеі, снежань... Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Мележ Іван

Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой усё жыццё не знікае з памяці. Успамін пра яе хвалюе мяне і цяпер. Першая мая настаўніца — Праскоўя Андрэеўна Дашко. Яна нарадзілася ў гор... Болей »


Мележ Іван, Подых кавальніцы

Подых кавальніцы

Раман з «Палескай хронікі»

Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — працяг вядомай кнігі I. Мележа «Людзі на балоце». У ім расказваецца пра далейшы лёс герояў: Ганны Чарнушкі, Хадоські, Васіля. Чытач зноў сустрэнецца з^Міканорам і Апейкам — людзьмі, якія стараюцца вывесці куранёўцаў ца новую дарогу. Пісьменнік паказаў вялікія пераўтварэнні, якія адбываліся ў вёсцы ў час калектывізацыі. Болей »


Мележ Іван, Збор твораў у дзесяці тамах, том 10

Збор твораў у дзесяці тамах

Эпісталярная спадчына (1945-1976); Летапіс жыцця і творчасці

Мележ Іван

Змест дзесятага тома Збору твораў Івана Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці. Іван Мележ ва ўяўленні шматлікіх прыхільнікаў яго таленту — гэта перш за ўсё выдатны раманіст, аўтар «Палескай хронікі» і «Мінскага напрамку». Аднак буйная пісьменніцкая індывідуальнасць заўсёды вызначаецца шырынёй творчых інтарэсаў. І сапраўды, Іван Мележ,... Болей »


Мележ Іван, Збор твораў у дзесяці тамах

Збор твораў у дзесяці тамах

Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны». Крытыка, публіцыстыка 1946-1976. Каментарыі.

Мележ Іван

Змест дзевятага тома склалі «Першая кніга», дзённікі, запісныя кніжкі, накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы, аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны», крытычныя і публіцыстычныя выступленні 1946-1976 гадоў, каментарыі да тома. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя