Пяткевіч Аляксей

 

Пяткевіч Аляксей :: Выданьні

Пяткевіч Аляксей, Беларускі настольны перакідны каляндар на 2011 год

Беларускі настольны перакідны каляндар на 2011 год

на матэрыяле Гродзеншчыны

Пяткевіч Аляксей

Укладальнік – старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар Рады ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч. Каляндар утрымоўвае ўсе найважнейшыя даты з гісторыі Беларусі і Гарадзеншчыны, а таксама массу фактычнага матэрыялу для краязнаўцаў і аматараў Беларушчыны. Болей »


Пяткевіч Аляксей, Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

працэсы, з'явы, асобы

Пяткевіч Аляксей

Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця. Болей »


Пяткевіч Аляксей, Маршруты кніжнага слова

Маршруты кніжнага слова

з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне

Пяткевіч Аляксей

У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Трацяк Іван Іванавіч. Болей »


Пяткевіч Аляксей, Людзі культуры з Гродзеншчыны

Людзі культуры з Гродзеншчыны

Даведнік

Пяткевіч Аляксей

Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. Болей »


Пяткевіч Аляксей, Літаратурная Гродзеншчына

Літаратурная Гродзеншчына

Мясціны. Людзі. Кнігі.

Пяткевіч Аляксей

Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неа... Болей »


Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 6

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. Болей »


Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


ARCHE, 10(61)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(61)2007

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя