Русецкая Наталля

Наталля Русецкая паэтка, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры.

Нарадзілася 1 лютага 1974 г. ў г. Урэнь (Расія). З 1976 г. жыла ў Мінску, дзе вучылася спачатку ў СШ № 132, потым у ліцэі пры Белдзяржуніверсітэце, а пасля на філалагічным факультэце таго ж універсітэта. Цяпер жыве ў Любліне, працуе выкладчыцай у Інстытуце Славянскай Філалогіі Ўніверсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Выдала вершаваны зборнік "Два бяссоні" (Мінск 2004).

Пераклала на беларускую мову шэраг твораў Ф. У. Радзівіл, С. І. Віткацыя, В. Гамбровіча, В. Шымборскай, К. І. Галчыньскага і інш. Вершы і пераклады друкаваліся ў Беларусі і Польшчы. У 2007 г. апублікавала манаграфію, прысвечаную паэтычнай творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл "Сямейная Муза".

 

Русецкая Наталля :: Выданьні

Русецкая Наталля, Каштаны ў кішэнях

Каштаны ў кішэнях

вершы

Русецкая Наталля

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле гл... Болей »


Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе, Нясвіжскі альбом

Нясвіжскі альбом

зборнік любоўнай лірыкі

Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе

Рьшарскія турніры, прылворныя інтрыгі, літа-ратурныя салоны, трубадуры і барды, песні пра каханнс і прыгажосць дам свет, блізкі і знаёмы Заходняй Еўропе з часоў Сярэднявечча. У эпоху Барока мода па літаратурныя салоны дайшла і да краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Культурпае жыццы дварах магнатэрыі Рэчы Паспалітай папоўнілася новым зместам. Адзін з першых літаратурпых салонаў дзейнічаў у ІІясвіжы. Яго гаспадыняй была жонка кпязя Міхала К... Болей »


Русецкая Наталля, Два бяссонні

Два бяссонні

Вершы і пераклады

Русецкая Наталля

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Край”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”. У зборнік увайшлі... Болей »


Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі, гісторыі і культуралогіі, а таксама на навукоўцаў іншых замежных краін, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх зацікаўленых бел... Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск сёмы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл у польскай і беларускай культуры”. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск шосты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя творы ХVІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск пяты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы ХVІІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск чацвёрты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х. Александровічу (17 снежня 2002), а таксама літаратурныя творы ХVІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск трэці

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных 80-годдзю з дня нараджэння С.Х. Александровіча (18 снежня 2001), а таксама літа... Болей »


Дзеяслоў, 73

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

73

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя