be

Верабей Анатоль

Верабей Анатоль

Анатоль Верабей нарадзіўся 10.08.1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972 г.). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1972-1974 гг.). Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974 г.) - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977-1990 гг.). З 1990 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з 1976 г. як крытык і літаратуразнавец. Даследуе беларускую літаратуру ХХ-ХХІ стст. у кантэксце мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў.

Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984 г.), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985 г.), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990 г.), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983 г.), «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (2010 г.) у суаўтарстве. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985 г.), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986 г.), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987-1991 гг.). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра У. Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991 г.)

Верабей Анатоль. Выданьні

Уладзімір Караткевіч
epub pdf

Уладзімір Караткевіч

жыццё і творчасць
Верабей Анатоль

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца... Болей »

Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад
pdf

Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад

20—30-х гадоў
Верабей Анатоль

Разглядаюцца пераклады беларускай паэзіі на рускую мову і рускай — на беларускую. Аўтар асэнсоўвае паэзію Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, У. Хадыкі, А. Дудара, А. Куляшова, М. Танка і іншых беларускіх паэтаў у кантэксце рускай савецкай паэзіі — творчасці У. Маякоўскага, С. Ясеніна, А. Блока, М. Ісакоўскага... Болей »

Максім Танк і польская літаратура
pdf

Максім Танк і польская літаратура


Верабей Анатоль

У манаграфіі вядзецца размова аб традыцыях польскага рамантызму XIX ст. у паэзіі Максіма Танка, аналізуюцца ўзаемаадносіны творчасці беларускага паэта з польскай літаратурай 20-30-х гадоў XX ст. і сучаснай, даследуюцца пераклады Максіма Танка з польскай паэзіі і пераклады яго твораў на польскую мову... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзевятых, Дзесятых чытаннях
Гарэцкі Радзім - уклад.

Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага, i яго брата, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, — цудоўна высвяціўся ў прапанаваных дакладах i паведамленнях. Славутыя, шырока вядомыя i меней вядомыя літаратуразнаўцы, лінгвісты... Болей »

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры
pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org