Воранаў Віталь

Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт Унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані, студэнт Унівэрсытэту імя Масарыка ў Брне. Цяпер жыве ў Чэхіі.

Афіцыйная старонка: http://www.voranau.com

Aсабісты блёг: http://voranau.livejournal.com

@ photo Przemysław Jasiński

 

Воранаў Віталь :: Выданьні

Воранаў Віталь, Дударская Глыбоччына

Дударская Глыбоччына

Воранаў Віталь

Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў ваколіцы. Публікацыя выходзіць у сувязі з правядзеннем першага фэсту дударскіх рэгіёнаў Еўропы ў Глыбокім. Болей »


Воранаў Віталь, Шэптам

Шэптам = Szeptem

Воранаў Віталь

Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Болей »


Voranau Vital, Wielkie Księstwo Białoruś

Wielkie Księstwo Białoruś

Voranau Vital

Vital Voranau (ur. 18 marca 1983 roku w Mińsku] -białoruski pisarz, wydawca i tłumacz. Współzałożyciel oraz przewodniczący „Białoruskiego Kulturalno-Naukowego Centrum" w Poznaniu i wydawnictwa „Bieły Krumkacz". Absolwent UAM w Poznaniu i Uniwersytetu im. Masaryka w Brnie. Obecnie pisze pracę doktorską na temat twórczości Samuela Becketta na Uniwersytecie Masaryka w Czechach, a także wykłada literaturę irlandzką oraz historię i kulturę B... Болей »


Воранаў Віталь, Апавяданьні адным сказам

Апавяданьні адным сказам

One Sentence Stories

Воранаў Віталь

Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыбл... Болей »


Мілн Алан, Воранаў Віталь, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Мілн Алан / Віня-Пых

Жывая чытанка / Мілн Алан / Віня-Пых

Частка, у якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы

Мілн Алан, Воранаў Віталь, Будкін Сяргей

Дарослых і малых сяброў разважлівага медзведзяня чакае аўтарскі пераклад твору Алана Мілна. Перакладчык Воранаў Віталь чытае частку, у якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы. Болей »


Альманах Беларус, 2011

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »


Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


Зачаруй казкай

Зачаруй казкай

зборнік аўтарскіх казак

Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя дубы, зразумець дзе зло, а дзе дабрыня. Навучыцца быць добрым, вясёлым, ветлівым і жыццярадасным. Пазнаёміцца з прыгажосцю і мілагу... Болей »


Альманах Беларус, 2009

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Болей »


Альманах Беларус, 2008

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя