- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся... Болей »
Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў.... Болей »
Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта... Болей »
Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя... Болей »
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага... Болей »
У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы... Болей »
Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая... Болей »
У аповесці занатаваны адны суткі шматграннага і змястоўнага жыцця невялікага беларускага гарадка ў канцы Перабудовы, якую паспяхова праводзіла ў краіне жывая яшчэ Камуністычная партыя. Гэта трэці том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”, але па часе аповесць “Дуралесіца” просіцца быць томам першым у колішнім... Болей »
Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь... Болей »
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога... Болей »