be

Навіны

Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
2025-04-18 18:00
Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
25-27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцах 79-80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Арганізатары - Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку...
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
2025-04-18 17:55
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс.“424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца...
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
2025-04-18 17:11
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
Шукаем лепшыя вокладкі беларускіх кніг 2024 года! Якія эстэтычныя, крэатыўныя і змястоўныя вокладкі вы сустракалі апошнім часам? Можа вы самі аўтар ці аўтарка ўпрыгожвання для беларускіх твораў? Прэмія імя Міхала Анемпадыстава шукае найлепшыя дызайны, што перадаюць дух і сэнс кніг!Што важна? Прэмія ацэньвае...
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
2025-04-17 14:49
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
Фонд "Камунікат" агучыў раман Валера Гапеева "Пазл", які быў выдадзены "Галіяфамі" яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы голасу Зміцера Бартосіка і музычнай апрацоўцы Алеся Ясінскага аматары творчасці пісьменніка могуць паслухаць твор па дарозе на працу або падчас вясновага шпацыру. Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося...
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
2025-04-16 14:56
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
Напрыканцы сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. Плыта адметная тым, што ў ёй гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Валярыны...
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
2025-04-14 15:57
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 за свабоду публікацыі.У шорт-ліст увайшлі шэсць чалавек, сярод іх — двое беларусаў: Надзея Кандрусевіч, выдавецтва Koska, Беларусь (у выгнанні ў Швецыі) і Дзмітрый Строцаў, выдавецтва Hochroth Minsk, Беларусь (у выгнанні...
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
2025-04-14 15:51
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць.Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць...
Болей »
Масеева кніга
pdf

Масеева кніга

Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ
Сяднёў Масей

Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь... Болей »

Там, дзе няма цемнаты
pdf epub

Там, дзе няма цемнаты

Радыё Свабода
Лукашук Аляксандар

Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога... Болей »

Горад на гары 52zł

Горад на гары

Анталёгія літоўскай паэзіі
Чарнякевіч Ціхан - укладаньне і прадмова

Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух... Болей »

Запісы 44 60zł

Запісы 44

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства 50zł

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства


Карповіч Лявон

Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі... Болей »

Камедыя Юдзіфі 30zł

Камедыя Юдзіфі

П’есы
Кавалёў Сяргей

У кнігу ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры... Болей »

Птушкі без гнёздаў 60zł

Птушкі без гнёздаў

Успаміны
Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »

Мёртвым не баліць. Ліквідацыя 50zł

Мёртвым не баліць. Ліквідацыя

Без цэнзуры!
Быкаў Васіль

Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі... Болей »

Сцэнарыст 30zł

Сцэнарыст


Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным... Болей »

Гэй Бэн Гіном 40zł

Гэй Бэн Гіном

Раман
Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org