- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
У перадачы пачуеце: беларускія перакладчыкі правялі вечарыну “У чытанні калядаў”; трагічна загінула ў аўтакатастрофе паэтка Тацяна Сапач; а таксама рэцэнзію на першую кнігу Тацяны Сапач “Восень”.... Болей »
Перадача цалкам прысвечана навагоднім і калядным святам: у праграма пачуеце пра асноўныя найбольш значныя падзеі мінулага літаратурнага года. Сярод асноўных падзеяў 2010 года цяжка абмінуць прэзідэнцкія выбары. Тым больш што ў гэтай палітычнай падзеі ёсць і літаратурны складнік, бо сярод галоўных канкурэнтаў... Болей »
У перадачы пачуеце: Віктар Шалкевіч прэзентаваў «Песні, пачутыя з «Урала-57»; выдаветва «Галіяфы» выдала новы раман Юрыя Станкевіча «П'яўка»; а таксама рэцэнзію на кнігу Алеся Разанава «Гліна. Камень. Жалеза».... Болей »
У перадачы пачуеце: заснавана прэмія імя Максіма Багдановіча за найлепшы літаратурны дэбют; у Беластоку ўрачыста адзначылі 80-годдзе Алеся Барскага; а таксама рэцензію на кнігу Славаміра Адамовіча «Турэмны дзёньнік».... Болей »
У перадачы пачуеце: беларускі паэт Макс Шчур, які жыве ў Чэхіі, выдаў зборнік прозы ў польскай Познані; выйшла кніга літаратуразнаўчай публіцыстыкі гродзенскага філолага Івана Лепешава; а таксама рэцэнзію на кнігу Васіля Быкава «Сцяна».... Болей »
У перадачы пачуеце: беларускія пісьменнікі лічуць перадвыбарчую кампанію зручным выпадкам, каб нагадаць пра нацыянальную культуру; у Беларусі адзначылі 80-годдзе Уладзіміра Караткевіча; а таксама рэцэнзію на кнігу Янкі Брыля «Парастак».... Болей »
У перадачы пачуеце: у Гайнаўцы адбылася прэзентацыя новых кніг Міхася Андрасюка; гутарку з Ганнай Кандрацюк; а таксама рэцензію на зборнік вершаў Сержа Мінскевіча «Праз галеРэю».... Болей »
У перадачы пачуеце: у Менску адбылася прэзентацыя кнігі «Творы: паэзія, проза, лісты» Алеся Салаўя; у Мінску збіралі кнігі для беларускай школы ў Таліне; а таксама рэцэнзію на кнігу Людкі Сільновай «Рысасловы».... Болей »
У перадачы пачуеце: на Беласточчыне адбыўся чарговы літаратурны семінар «Бязмежжа»; гутарку з Міхасём Андрасюком з нагоды выхаду яго новай кнігі; а таксама рэцэнзію на паэтычны зборнік Надзеі Артымовіч «Адплывае спакоўнай неба».... Болей »
У перадачы пачуеце: беларускія літаратары ў эпіцэнтры грамадска-палітычнага жыцця ў краіне; гутарку з літаратарам Зміцерам Вішнёвым; а таксама рэцэнзію на зборнік вершаў Генадзя Бураўкіна «Жураўліная пара».... Болей »