be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Гарэла сьвечка
epub

Гарэла сьвечка

апавяданьне
Арлоў Уладзімер

Калi пачую знакамiтае пастэрнакаўскае "Свеча горела на столе, свеча горела..." (а яшчэ - калi парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамiн. У iм за вокнамi таксама з прысьвiстам круцiць завiруха, i гарыць на стале сьвечка, i на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца:... Болей »

Пяць мужчын у леснічоўцы
pdf fb2 mobi epub

Пяць мужчын у леснічоўцы

Аповесці, апавяданні, эсэ
Арлоў Уладзімер

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.... Болей »

Таямніцы Полацкай гісторыі

Таямніцы Полацкай гісторыі


Арлоў Уладзімір

Кніга запрашае ў падарожжа па старонках гюлацкай даўніны з часоў паганства да начатку XX ст. Аўтар расказвае пра асоб і падзеі, якія доўгія гады замоўчваліся афіцыйнымі гісторыкамі. Чытач даведаецца пра незалежную Полацкую дзяржаву і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць... Болей »

Нібы прамень сонечны
epub

Нібы прамень сонечны

Эсэ
Арлоў Уладзімер

Шасцёра сыноў знакамітага князя вешчуна Ўсяслава Чарадзея ўзбагацілі радаводнае дрэва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі. Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыю. Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Ўсяслава не ваяры. Зрабіць гэта наканавана было ягонай унучцы, якую... Болей »

Міласць князя Гераніма
fb2 mobi epub pdf

Міласць князя Гераніма

Аповесці. Апавяданні.
Арлоў Уладзімер

У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання... Болей »

Мой радавод да пятага калена
fb2 mobi epub pdf

Мой радавод да пятага калена

Эсэ
Арлоў Уладзімер

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».... Болей »

Прысуд выканаў невыдомы
pdf

Прысуд выканаў невыдомы

Ігнат Грынявіцкі
Арлоў Уладзімер

Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў... Болей »

Еўфрасіння Полацкая
pdf

Еўфрасіння Полацкая


Арлоў Уладзімер

Кніга прысвечана святой Еуфрасінні Полацкай — патронцы Беларусь Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла у XII стагодцзі, у юныя гады пастрыглася у манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі. Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных... Болей »

Рандэву на манеўрах
fb2 mobi epub pdf

Рандэву на манеўрах

Аповесць. Апавяданні
Арлоў Уладзімер

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя... Болей »

Бакен на далёкай рацэ
epub

Бакен на далёкай рацэ

Апавяданне
Арлоў Уладзімер

Да позняга заседзеўшыся з кнігай, я люблю патушыць святло і сцішана пастаяць ля начнога вакна. Пастаяць, паназіраць за прыпынкам насупраць майго дома. Я часта бачу там нечую самотную ноетаць. Апошнія аўтобусы даўно пройдуць, а чалавек, наставіўшы пад снегам ці дажджом каўнер, усё чакае, адзін сярод каменных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org