be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Prom przez kanał La Manche

Prom przez kanał La Manche

Wiersze
Arłoŭ Uładzimier

Seria poetycka Europejski Poeta Wolności. Nominacje. Nagroda Literacka Miasta Gdańska Europejski Poeta Wolności, przyznawana co dwa lata, wyróżnia i promuje zjawiska poetyckie o wybitnych wartościach artystycznych, podejmujące temat wolności. W pierwszej edycji Nagrody biorą udział poeci z Francji, Cypru... Болей »

Таямніцы Полацкай гісторыі
pdf

Таямніцы Полацкай гісторыі


Арлоў Уладзімер

Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных... Болей »

Адкуль наш род
mp3

Адкуль наш род


Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне... Болей »

Таямніцы полацкай гісторыі
mp3

Таямніцы полацкай гісторыі


Арлоў Уладзімер

Слухача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і... Болей »

Сны імператара
mp3

Сны імператара

Гістарычная аповесць. Апавяданні
Арлоў Уладзімер

У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім... Болей »

Паўстанцы
mp3

Паўстанцы

Гістарычныя эсэ
Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам... Болей »

Ордэн Белай Мышы
mp3

Ордэн Белай Мышы

Апавяданні, эсэ
Арлоў Уладзімер

Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай... Болей »

Паром празь Ля-Манш
mp3

Паром празь Ля-Манш

Вершы
Арлоў Уладзімер

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца... Болей »

Імёны Свабоды
pdf

Імёны Свабоды


Арлоў Уладзімер

Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве... Болей »

Час чумы
mp3

Час чумы


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым -- вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org