be

Астравец Сяргей

Астравец Сяргей

Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.

С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.

Астравец Сяргей. Выданьні

Янычары
pdf epub mobi fb2

Янычары

Апавяданні
Астравец Сяргей

Кніга апавяданняў Сяргея Астраўца «Янычары» — своеасаблівы літаратурны эксперымент. На яе старонках чытач сустрэнецца з не зусім звычайнымі героямі. Яны, у большасці, не ўкладваюцца ў трафарэтныя межы звычайных, станоўчых з усіх бакоў, маладых людзей. Абвостранае адчуванне адзіноты, несупынны роздум... Болей »

Жалезная заслона з арнаментам
pdf epub mobi fb2

Жалезная заслона з арнаментам

Стэнаграфічная сага
Астравец Сяргей

“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў... Болей »

Новы замак 2016
pdf

Новы замак 2016

літаратурны альманах. Гродна
Астравец Сяргей - укл.

У альманах прымаюцца адпаведна падрыхтаваныя тэксты. Загалоўкі і абзацы павінны быць набраны праз адзін інтэрвал і выраўнаны па левым краю: у праграме Microsoft word у пашырэнне doc альбо docx. Шрыфт: Times new roman. Не належыць рабіць водступ, каб пазначыць абзац, і самастойна размячаць шрыфты. Тэксты... Болей »

Новы замак 2015
pdf

Новы замак 2015

літаратурны альманах. Гродна
Астравец Сяргей - укл.

У альманах прымаюцца адпаведна падрыхтаваныя тэксты. Загалоўкі і абзацы павінны быць набраны праз адзін інтэрвал і выраўнаны па левым краю: у праграме Microsoft word у пашырэнне doc альбо docx. Шрыфт: Times new roman. Не належыць рабіць водступ, каб пазначыць абзац, і самастойна размячаць шрыфты. Тэксты... Болей »

Новы замак 2014
pdf

Новы замак 2014

літаратурны альманах. Гродна
Астравец Сяргей - укл.

Сёлета аутары сталі звяртаць больш увагі на назву альманаха, у трэцім выпуску «Новага замка» надрукаваны вершы «Фантасмагорыя старога горада» Юркі Голуба, « Апошні кароль» Мечыслава Курыловіча, балада пра Грунвальд Яўгена Петрашэвіча. З'явіліся новыя рубрыкі. У «Civitat Grodnensis» аўтары паглыбляюцца... Болей »

Новы замак 2013
pdf

Новы замак 2013

літаратурны альманах. Гродна
Астравец Сяргей - укл.

У другім выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у раздзеле «Са спадчыны» публікуецца драматычная паэма Міколы Арочкі «Каранацыя Міндоўга» (пры жыцці аўтара друкаваўся толькі ўрывак). У «сучасных мемуарах» Мечыслава... Болей »

Новы замак 2012
pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Дзеяслоў 63
pdf

Дзеяслоў 63

Літаратурна-мастацкі часопіс

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »

Дзеяслоў 57
pdf

Дзеяслоў 57

Літаратурна-мастацкі часопіс

Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org