be

Радыёперадачы

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Аркуш: Імя Скарыны будзе напісана Сонцам
Скобла Міхась

Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Уладзімер Някляеў: Еўтушэнка дэкляраваў сваю беларускасьць
Скобла Міхась

Перадача прысьвечаная памяці знакамітага расейскага паэта Яўгена Еўтушэнкі, які адну са сваіх кніг назваў “Беларуская крывінка”. Госьцем у студыі – Уладзімер Някляеў. — Еўтушэнка — складаная постаць ня толькі ў расейскай паэзіі, але і ў найноўшай гісторыі Расеі. Я ня ведаю ў гісторыі сусьветнай літаратуры... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Уладзімер Падгол: Чаму Дзень Волі стаў днём вайны?
Скобла Міхась

Абсурдысцкая пʼеса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – «змагара за незалежнасьць Беларусі»? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Міхал Бараноўскі: Беларусь – гэта месца моцы
Скобла Міхась

21 сакавіка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Чаму наймалодшае пакаленьне беларускіх паэтаў адмоўна ставіцца да фэстывалю паэзіі і песьні ў Маладэчне? Чаму ў навучальных праграмах па літаратуры няма творцаў-нонканфармістаў? І як мусіў бы адзначацца Дзень паэзіі ў Беларусі? Госьцем перадачы... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Ганна Севярынец: Самым зацятым праціўнікам расейскага ўплыву быў Алесь Дудар
Скобла Міхась

Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец. —... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Бліскавіцы фэмінізму: выйшла першая ў Беларусі анталёгія жаночай паэзіі
Скобла Міхась

У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Віктар Казько: Далучэньне пісьменьнікаў да «дармаедаў» — гэта злапомнасьць уладаў
Скобла Міхась

4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя"... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Паэт Зьніч: Быць сэрцам хрысьціянскай Эўропы – вось наша нацыянальная ідэя
Скобла Міхась

Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя".... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алена Стральцова: Міхась Стральцоў пісаў цяжка – як дровы сек
Скобла Міхась

14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вячаслаў Чамярыцкі: Мы павінны прапагандаваць Скарыну ў сьвеце
Скобла Міхась

Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org