- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам... Болей »
Да 25-годзьдзя суполкі “Пагоня” выходзіць у сьвет альбом твораў мастакоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднаньне. Як ставіцца да “Пагоні” афіцыйны Саюз мастакоў? Чаму “пагонічы” адмовіліся прымаць дзяржаўныя ўзнагароды і выконваць заказы ад улады? Што не дае “Пагоні” распасьціся? Госьцем перадачы – старшыня... Болей »
Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы... Болей »
У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік... Болей »
Кананізаваны Расейскай Праваслаўнай царквой і ўслаўлены Сяргеем Эйзэнштэйнам Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і нават прыёмным сынам хана Батыя. Наўрад ці пра гэта ведаюць жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік. Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. — Слушна... Болей »
Сёлета пры старажытнай Каложы ў Горадні была заснаваная бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсьць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы? Ці стане бібліятэка пляцоўкай для Геніюшаўскіх чытаньняў, якія ўлады не дазваляюць праводзіць у Зэльве? Госьцем перадачы – настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар... Болей »
Чаму гарадзенскія чыноўнікі не адрозьніваюць Купалу ад Коласа? Ці патрэбна дамагацца ад сёньняшніх уладаў рэабілітацыі Ларысы Геніюш? Навошта білборды ўздоўж беларускіх дарог расказваюць пра “смак роднай мовы”, калі на той самай мове не жадае размаўляць улада? Пра ўсё гэта – у гутарцы з паэткай Данутай... Болей »
Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініятурных старажытных замкаў. Разьмяшчацца ён будзе ў Ашмянскім раёне непадалёк ад славутых Гальшанаў. Як з дапамогай 3-D тэхналёгій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госьцем перадачы – старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш. ... Болей »
У пабеленым крэйдавым пылам пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам на хатах цэмэнтовая дахоўка і платы з шыфэру – адразу відно, якое прадпрыемства знаходзіцца побач. Што да ўстановаў культуры, то на восем тысячаў насельніцтва тут няма ніводнай бібліятэкі. Як жывецца ў пасёлку людзям інтэлектуальнай працы?... Болей »
Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Прычынаў можа быць дзьве – ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы – адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў, які ведае, як навучыць сьпяваць... Болей »