- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменьнік.
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар некалькі кніг прозы, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”, а таксама зборнікаў эсэ (“Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”, “Ніякай літасьці Альгерду Б.”, “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”) і інш. Апошняя апублікаваная кніга – 900-старонкавы раман “Сабакі Эўропы”, які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве “Логвінаў”.
Эсэ і апавяданьні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман “Сарока на шыбеніцы” выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, “Малая мэдычная энцыкляпэдыя” – у польскім (2017), “Белая муха, забойца мужчын” – у расейскім (2017). Зборнік апавяданьняў “Талент заіканьня” выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман “Дзеці Аліндаркі” рыхтуецца да выданьня на францускай мове ў парыскім выдавецтве “Le ver de soie”. Пераклад рамана “Сабакі Эўропы” на расейскую мову выйдзе ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”.
Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня” на камэрнай сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы пастаўлены спэктакль.
Двойчы атрымліваў прэмію “Кніга году” (2014, 2018). Ляўрэат прэмій “Гліняны Вялес”, “Залатая літара”. Чатыры разы быў ляўрэатам другой прэміі Ежы Гедройця (2012, 2013, 2016, 2018) і аднойчы – трэцяй прэміі (2014, за раман “Дзеці Аліндаркі”).
Вёў аўтарскія праекты на Радыё Свабода, сайтах budzma.by, 34mag.net, у чэскім часопісе Host, на сайце “Міністэрства контркультуры”. З 2017 году калюмніст часопіса “Большой”. Вёў курс “Майстэрства прозы” у Беларускім калегіюме. Выступае з публічнымі лекцыямі. У 2017-2018 у Менску працаваў Літаратурны клюб Альгерда Бахарэвіча.
Стыпэндыят нямецкага ПЭН-цэнтра (Гамбург), фонда Гайнрыха Бёля (Нямеччына, Лянгенбройх), Institute France (Парыж), Балтыйскага Цэнтра пісьменьнікаў і перакладчыкаў (Вісбю, Швэцыя), Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму на Ванзэе, Міжнароднага дому пісьменьнікаў (Грац, Аўстрыя). Удзельнік літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Швэцыі, Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Украіне, Літве. Прадстаўляў Беларусь на Эўрапейскай пісьменьніцкай канфэрэнцыі ў Бэрліне (2014). Перакладае зь нямецкай мовы сучасную і клясычную нямецкую літаратуру.
У 2007-2013 гадах жыў у Гамбургу, цяпер жыве ў Менску.
Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital... Болей »
Другі нумар Макулатуры гатовы, і нам стала крыху сумна, бо працаваць над ім было неверагодна цікава й захапляльна! Тэкстаў было шмат, і мы вымушаныя былі адбіраць даволі строга… Але на гэтым мы не збіраемся спыняцца, і тут, пасля прэзэнтацыі на Культурным партале КУ, мы адразу спяшаемся абвясціць цудоўную... Болей »
Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве... Болей »
Тэма нумару — Аўстрыя: ад імпэрыі да нацыі. У выпуску: пераклады твораў Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Штэфана Цвайга, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк, Марціна Полака. Алег Гардзіенка піша пра беларусаў у пасьляваеннай Аўстрыі, Зузана Палачкава... Болей »
У нумары: манаграфія чэскага сацыёляга Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. у параўнаўчай пэрпэктыве", дасьледаваньне Алега Латышонка "Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536... Болей »
* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з... Болей »
* «ПАДАРЫ часцінку дабрыні...» * КАЛЯНДАР «Маладосці». Студзень * Бадак Алесь, Апавяданне-2007 * Бадак Алесь, Важкі набытак * Баравікова Р., Моладзь выбірае літаратуру?! * Бахарэвіч Альгерд, Пагроза. Сустрэнемся пасля адзінаццаці. * Бутэвіч Анатоль, Пацалунак. Чубатая. Варонін... Болей »
У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль... Болей »
Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК... Болей »
Альгерд Бахарэвіч - пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля ўнівэрсітэту працаваў настаўнікам, а пасля — журналістам. Ад 2006 году жыў у Гамбургу. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны... Болей »