be

Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч - прафесійны гісторык, журналіст, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся 16.05.1957 у в.Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобл. У 1984 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобл., у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Шмат гадоў сумяшчаў заняткі археалогіяй і журналістыку. Прафесійнай журналістыкай пачаў займацца з 1990. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», “Новой народной газете”, «Цэнтральнай газеце», часопісах “Несси», «Бярозка» і «Неман». Член Саюза журналістаў СССР з мая 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.

Аўтар шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: «Сыны зямли Беларускай» (Мн., «Народная асвета», 2002), “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы — Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з І.Масляніцынай ), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з І.Масляніцынай ), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з І.Масляніцынай), “София Слуцкая» (Мн., «Четыре четверти», 2012, сумесна з І.Масляніцынай).

Гістарычны кансультант дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус), мастацкай стужкі “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхоў). Адзін са сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)

Мікалай Багадзяж памёр 16 сакавіка 2022 г.

Багадзяж Мікалай. Выданьні

Дзеяслоў 80
pdf

Дзеяслоў 80

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 79

Дзеяслоў 73

Маладосць 10 (647) 2007
pdf

Маладосць 10 (647) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Кастрычнік * БАГАДЗЯЖ Мікола, Паляніца Настасся * Багдановіч Ірына, Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай * БАРАВІКОВА Р., Не тыя норавы, не тыя густы, альбо Прыгожыя радкі прыгожых мужчын * Бутэвіч Анатоль, Маладыя гады — маладыя жаданні. Драма * ГРЭШНЫ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org