- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага.
Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.
У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).
Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».
Крыніца: www.slounik.org
У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна... Болей »
На пачатку сёлетняга верасня, як ужо вядома, у Маскве адбылася чарговая міжнародная кніжная выстаўка, у якой Беларусь прымала ўдзел як галоўны госць, што ў прынцыпе вельмі ганарова. І трэба сказаць, што наш стэнд на гэтай выстаўцы быў адным з самых прадстаўнічых і цікавых. Ва ўсялякім выпадку, вялікі... Болей »
У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці... Болей »
Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у... Болей »
Заўжды, калі пачынаю думаць пра так званы сучасны літаратурны працэс, хочацца азірнуцца на гісторыю, дзе ў нейкіх далёкіх стагоддзях шматлікія дробныя княствы аб’ядноўваліся вакол якогасьці аднаго моцнага цэнтра… Прыкладам можа быць Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае — іншымі словамі, гэта ўжо... Болей »
Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку... Болей »
Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету... Болей »
Пішу гэтыя нататкі і разумею, што чацвёрты нумар «Маладосці» нашы чытачы атрымаюць напрыканцы красавіка, калі ўжо так блізка будзе да надзвычай урачыстага свята — Дня Вялікай Перамогі, якое адзначыцца ўсім нашым народам, усёй краінай у шэсцьдзесят пяты раз. Будуць праменіцца агністыя кветкі каля абеліскаў... Болей »
Каляндар «Маладосці». Сакавік У пошуку натхнення. Вершы сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні «Натхненне» Баравікова Раіса, Назаўжды — у роднай літаратуры БОГУШ Святлана, Валерыя Кустава: шлях да самасці ДЛУГАШ Ян, Грунвальдская бітва. Пераклад Аляксандра Вашчанкі. Працяг ЗАРЭЦКАЯ... Болей »
ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »