- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.
У гадах 1975 – 2004 кіраваў Катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў таксама з Каталіцкім Люблінскім унівэрсытэтам ды Унівэрсытэтам імя М.Кюры-Складоўскай. У 1993 годзе атрымаў тытул доктора honoris causa Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску. З 1993 году зьяўляецца старшынём Галоўнага камітэту Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.
У літаратурным жыцьці вядомы як паэт Алесь Барскі. Зборнікі вершаў: Белавежскія матывы (1959), Жнівень слоў (1967), Мой бераг, (1976), Блізкасць далёкага (1984), Лірычны пульс (1987), Nostalgie (1999). З 1971 году зьяўляецца сябрам Саюзу польскіх літаратараў, а з 2002 – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Аляксандр Баршчэўскі памёр у Варшаве 27 сакавіка 2022 г.
"Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, да i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". (Багушэвіч Ф.)... Болей »
Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966... Болей »
Мая родная вёска, Бандары, ляжыць над; Нарвай у Беластоцкім павеце на ўскраіне белавежскага масіва. Нарадзіўся я 2 лістапада 1930 года. Бацькі мае. сяляне ўлюблёныя ў вёску і ў сваю гаспадарку. Зашчапілі мне любоў да зямлі, выхоўвалі мяне ў тыповых для сялянскай псіхалогіі ўмовах. З ранняга, дашкольнага... Болей »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха... Болей »
Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »
„Acta Albaruthenica” jest czasopismem naukowym Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Ukazuje się od 1998 r. Pierwszy tom został wydany w Warszawie, następne cztery (2001–2005) były wydawane w Mińsku. Od 2007 r. edytorem czasopisma jest Katedra Białorutenistyki UW, a periodyk jest redagowany... Болей »
* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus ... Болей »
* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку ... Болей »
* Андраюк Серафім, Высокай красе адданы * Аўрамчык Мікола, Палон. Аповесць. Заканчэнне * Барскі Алесь, Вершы * Бялячыц Рычард, Вершы * Крупеня Яўген, Два партрэты ў кінапавільёне * Кухараў Сцяпан, Вераб’іная ноч. Пад майскім дажджом. Апавяданні * Маляўка Мікола, Вершы * Пруднікаў Павел, Вершы *... Болей »
З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію... Болей »