- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Пад Ваўкавыскам каля пасёлка Краснасельскі сярод лясоў і палёў крыецца ўнікальны помнік – дзясяткі, а папраўдзе можа сотні ці тысячы самых старажытных шахтаў Беларусі – па здабычы крэменю. Старажытныя шахцёры ад 3 тыс. да 1 тыс. гадоў да н.э.не толькі выкопвалі, але і апрацоўвалі здабытую сыравіну, масава... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live грае яскравая фанк-фармацыя з Менску – «Tomato Jam Orchestra». У размове з Міраю... Болей »
«Ласкава называю яе “мая келля”», – жартуе айцец Аляксандр Явароўскі, паказваючы кабіну сваёй фуры карэспандэнту праграмы «Беларускі свет». Звычайны дзень праваслаўнага святара распачынаецца ў панядзелак а 4-й раніцы. З панядзелку да пятніцы ён – кіроўца фуры, якая развозіць па Еўропе люксавыя легкавыя... Болей »
Уладзіслаў Галубок ствараў прафесійны, але сапраўды народны беларускі тэатр. Народны і беларускі паводле ідэалогіі, рэпертуару і надзвычайнай папулярнасці па ўсёй краіне. Як сапраўдны чалавек адраджэння, ён валодаў поўным наборам тэатральных прафесіяў: рэжысёр, драматург, менеджар, актор і мастак. Аднак... Болей »
Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гурт, які надзвычай удала правёў гэты год. Яны ўвайшлі ў шасцёрку найлепшых гуртоў... Болей »
У Сёдэртэлье (Södertälje) у прадмесцях Стакгольму жыве чалец суполкі «Беларусы Швецыі» і літаратар Павел Галушка. «Я з’ехаў таму, што міліцыя не давала жыць, – распавядае ён у праграме «Беларускі свет». – Дагэтуль маці тэлефануюць абсалютна незразумелыя людзі ды пытаюцца: дзе я, што я». Павел шэсць год... Болей »
Магілёў зусім не заслужана застаецца ў баку ад ажыўленых турыстычных маршрутаў. Калі пайсці ў пешую вандроўку па ягоных гістарычных мясцінах і помніках архітэктуры, то яна зойме не адзін дзень. Ужо ад гістарычнага ядра гораду – замчышча – пачынаецца шчыльная забудова XVIII–XIX ст., над якой дамінуе знакамітая... Болей »
Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Michael Soul, прадстаўнік новай хвалі ў беларускай поп-музыцы. У размове з Міраю Шульц выканаўца распавёў пра свой поспех ва Украіне і забарону на ўезд у гэтую краіну, паразважаў пра сітуацыю на айчыннай поп-сцэне і адказаў, ці трымае яго... Болей »
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы. Вольга Сіліванчык ніколі не марыла з’ехаць за мяжу, а цяпер малюе на пляжы недалёка ад Рыму. Перш чым стаць мастачкай і выкладаць... Болей »