- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі. Шлях аргентынца ляжыць... Болей »
Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую... Болей »
Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно. Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч... Болей »
Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае... Болей »
Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце... Болей »
«Дзяцінства ў мяне скончылася, калі я зламала хрыбетнік. Я зляцела з каня на бетонную пліту», – распавядае Юлія Троксне з Рыгі, гераіня праграмы «Welcome ў Беларусь». Аднак, нягледзячы на цяжкую траўму, яна адкрыла свой конны клуб. Каб засвоіць новыя элементы коннай язды, Юлія адпраўляецца ў Беларусь... Болей »
Італьянец Паўлё Маджора шмат гадоў захапляецца скалалажаннем. У Беларусі ён ужо трэці раз і гэтым разам паставіў сабе дакладную мэту. «Сакрэтны матыў гэтага падарожжа ў тым, што я хачу даследаваць беларускія горы, бо я жыву ў гарах, і яны мне вельмі падабаюцца», – кажа Паўлё. Зразумела, што італьянец... Болей »
Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі. Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй. Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць... Болей »
Сімвалічна новы сезон праграмы «Welcome ў Беларусь» адкрывае выданне з удзелам Боба Экгарта, прафесара з штату Агаё (ЗША). Гэта ён здымаўся ў нашай першай праграме летась. Ён абяцаў беларусам вярнуцца і стрымаў сваё слова. Боб ужо трэці раз наведвае Беларусь і гэтым разам мае канкрэтную задачу. «Я заўсёды... Болей »
У юбілейным, сотым з ліку, і завяршальным у гэтым сезоне выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» акторка і спявачка Святлана Бень пакажа спектакль «З жыцця інсектаў» пад жывы музычны акампанемент. Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага... Болей »