- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Сістэмная русіфікацыя беларусаў мае даўнюю традыцыю ад Расейскай імперыі, Савецкага Саюзу і сёння перанятая ды працягнутая прарасейскім рэжымам. Прымала і прымае сёння разнастайныя формы – ад забароны ўжывання назвы краіны, фізічнай ліквідацыі творцаў нацыянальнае культуры, масавай міграцыі расейцаў... Болей »
У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны... Болей »
Аматар экстрыму ды прыгодаў мянчук Сяржук Місюкевіч распрацаваў аўтарскі праект, з дапамогаю якога адкрывае беларусам свет. Сяржук арганізоўвае ды ачольвае пешыя горныя паходы па найпрыгажэйшых мясцінах нашае планеты. Журналіст Аляксандр Любянчук далучыўся да вандроўнікаў і разам з імі пераадолеў тры... Болей »
Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корчак у першай палове XVII ст. Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам.... Болей »
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »
Царскія ўлады, напалоханыя выбухам рэвалюцыі 1905 г., пайшлі на паслабленне самадзяржаўнага рэжыму. Між іншага дазволілі нацыянальны друк, чым не прамінулі скарыстацца беларусы, стварыўшы першыя перыядычныя выданні на роднай мове – газеты «Наша доля» і «Наша Ніва». Абуджалі беларусаў да нацыянальнага... Болей »
Выданне гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанае беларусам-бежанцам у часе Першай сусветнай вайны У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Ішла Першая сусветная вайна, і людзі беглі ад яе на ўсход. Гэта не магло не паўплываць на паспяховасць... Болей »
Вядомы сваймі выказваннямі, якія набылі вялікі розгалас, дыякан і прафесар багаслоўя Андрэй Кураеў распавёў на «Белсаце» пра несамастойнасць Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Госці чарговага выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium» абмяркоўвалі, ці ёсць у БПЦ хоць нешта беларускае і ці гатовыя... Болей »
Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі. Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску... Болей »
На перадпраглядзе: Антоні Тызенгауз (1733-1785) на фоне Горадні з ілюстрацыі 1860-х гадоў аўтарства Напалеона Орды. Калаж з выкарыстаннем выяваў з wikipedia.org Цэласны архітэктурны ансамбль калісьці на ўскраіне, а сёння ў цэнтры Горадні матэрыяльнае ўвасабленне буйнога гаспадарчага эксперыменту XVIII... Болей »