- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music... Болей »
У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki», адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на «YouTube». У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся... Болей »
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя... Болей »
Вядомая на ўвесь свет унікальная беларуская група «Камерата» у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў. Выканаўцы ў размове з Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву... Болей »
Вядомае з XV ст. мястэчка Поразава на Гарадзеншчыне некалькі стагоддзяў ажно да найноўшага часу славілася чорналашчоным, інакш мораным або дымлёным керамічным посудам. Апошнія майстры паўміралі блізка рубяжа XX і XXI ст., а ў лепшыя часы іх у мястэчку было каля двух сотняў. Сёння звычайнае, на першы... Болей »
З рога ўсяго многа. У пашыранай версіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам года ў студыі «Belsat Music Live» адмыслова для гэтага выдання. «Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасць, этна-трыа «Троіца»... Болей »
Адметнасць Мядзела – ягоная геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV–XVII ст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі. Самы старажытны на востраве Замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV–XV ст. па невядомых прычынах. Пазнейшы... Болей »
Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM». У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч... Болей »
Назва старажытнага цэнтру Ваўкавыску – сведчанне кароткае людское памяці. Паводле мясцовага падання, Шведскую гару насыпалі жаўнеры Карла XII у Паўночную вайну. У сапраўднасці ж адсюль пачынаўся Ваўкавыск у канцы X ст., на сем стагоддзяў раней. Адметнасць раннесярэднявечнага Ваўкавыску – ажно тры ўмацаваныя... Болей »