- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »
Альтэрнатыўны беларускі погляд на міжнародныя падзеі. Самае важнае для беларусаў у свеце за мінулы тыдзень у праграме "ПраСвет" з Алінай Коўшык і Сяргеем Пелясою. Глядзіце на тэлеканале "Белсат" па пятніцах а 21:25 Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца... Болей »
Арцём Галавій – заснавальнік дабрачыннай арганізацыі «Ніткі сяброўства», якая трэці год займаецца праблемай сацыялізацыі дзяцей-сіротаў у сталіцы. Адзін з праектаў – «Дружная кухня», дзе выхавальнікі інтэрнатаў рыхтуюць стравы, адначасова навязваючы новыя знаёмствы. Арцём Галавій ведае, як цяжка жывецца... Болей »
Слонім – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе помнікаў архітэктуры захавалася больш, чымся было знішчана. Тут у найбольш русіфікатарскі савецкі час нікога не дзівіла і не шакавала беларуская мова на вуліцах ды ўва ўстановах.www.belsat.eu ... Болей »
Якога памеру мусіць быць футбольнае поле? Ці дазволена брамніку дакранацца да мяча і да іншых футбалістаў у штрафной пляцоўцы? Хто з гульцоў падчас матчу прабягае найбольш кіламетраў: абаронцы, паўабаронцы ці нападнікі? Пра футбол вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка размаўляюць з капітанам... Болей »
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »
Альтэрнатыўны беларускі погляд на міжнародныя падзеі. Самае важнае для беларусаў у свеце за мінулы тыдзень у праграме "ПраСвет" з Алінай Коўшык і Сяргеем Пелясою. Глядзіце на тэлеканале "Белсат" па пятніцах а 21:25 Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца... Болей »
Жыхарка Пінску Іна Вячорка кіруе дабрачыннай арганізацыяй «Добрае сэрца». Разам з аднадумцамі дзяўчына дапамагае ўсім, хто ў патрэбе. Іна – інвалід з дзяцінства, яна нарадзілася з павышанаю ломкасцю костак. Аднак страшны дыягназ не перашкодзіў ёй паўнавартасна жыць і сваім прыкладам паказваць іншым... Болей »
Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз расейскія каўказскія войны, у Першую сусветную даслужыўся да палкоўніка. Ацалеў пры бальшавіках, быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, перажыў Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй і нават кіраваў музеем у Слоніме. На дзіва... Болей »
Калі вы хочаце навучыцца правільнаму беларускаму вымаўленню – гэта перадача для вас! Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, якая сёння вядзе папулярныя курсы дыктарскага майстэрства, распавядзе гледачам і вядоўцам перадачы «Мова Нанова» як трэба прамаўляць па-беларуску і пакажа карысныя практыкаванні.www.belsat... Болей »