- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Белы Алесь (Аляксандр Валерыянавіч, н.17.02.1968, г. Мінск) бел. гісторык. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Кн. «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мн., 2000) – дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зместа назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча 2001 г. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гіст. Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі ВКЛ, у англ. часопісах, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» - рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, аутар і укладальнік кніг «Наша Страва», Энциклопедия белорусской кухни, Belarusian Cookbook. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »