be

Бяляцкі Алесь

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі

Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя´ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы.

У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.

У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.

Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.

У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

У 1988 быў сябрам Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», працяглы час быў адным зь лідэраў БНФ — членам Сойму, сакратаром Управы і намесьнікам старшыні.

У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

У 1991–1995 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.

У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».

4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».

21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.

За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.

Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.

Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло Радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі».

14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.

Цяпер ён у СІЗА № 1 — на «Валадарцы» — разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.

Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.

7 кастрычніка 2022 году Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру.

Бяляцкі Алесь. Выданьні

Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Алесь Бяляцкі – абаронца правоў чалавека
Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org