- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).
Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.
У серыі пабачылі свет кнігі:
«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.
У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:
Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)
У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:
Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)
“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым... Болей »
Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі... Болей »
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё... Болей »
Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы... Болей »
Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі. Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць... Болей »
У зборнік ўвайшлі творы трох пісьменьнікаў эміграцыі Антона Адамовіча, Лявона Савёнка і Янкі Юхнаўца. У іхных рознажанравых творах, ад філязофіі да сатыры, _ жыцьцё пад акупацыяй у Менску. Гэта новае невядомае нам раней адлюстраваньне Другой Сусьветнай вайны. «Каханы горад» - дзявятая кніга ў сэрыі «Бібліятэка... Болей »
Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах... Болей »
Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць... Болей »
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных... Болей »