- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Госця з Малдовы – Ганна Мазур наведала сядзібу Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” 31 кастрычніка. Яна – старшыня створанага сёлета Беларускага культурнага руху Малдовы (БКРМ). Спадарыня Ганна прыехала ў Беларусь разам са сваімі дзецьмі на юбілей да маці, а перад ад’ездам завітала, каб падзяліцца... Болей »
Збор твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Мінску. Імпрэза адбылася 23 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне, якое ўклала Ірына Багдановіч, выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор” і ўключыла ў сябе найважнейшыя творы айца Аляксандра... Болей »
21 верасня ўступілі ў сілу ўсе палажэнні Закона “Аб беларусах замежжа”, падпісанага Прэзідэнтам сёлета 16 чэрвеня. Спатрэбіўся доўгі шлях – амаль 13 гадоў, каб гэты важны дакумент урэшце быў прыняты. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ініцыявала распрацоўку Закона ў далёкім 2001 годзе.... Болей »
Прадстаўнікі беларускіх суполак Амерыкі і Канады сабраліся разам 30 жніўня ў Нью-Ёрку ў Грамадскай зале сабора Кірылы Тураўскага для ўдзелу ў 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Амерыканскі бок быў прадстаўлены арганізацыямі з Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, Маямі (Фларыда), Чыкага і Вашынгтона. З Канады... Болей »
Закон “Аб беларусах замежжа” за нумарам 162-З быў прыняты 16 чэрвеня 2014 года. Шлях да гэтага моманту быў вельмі доўгі. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 2001 года ставіла пытанне аб неабходнасці заканадаўчага рэгулявання стасункаў Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа. Гэтае пытанне гучала... Болей »
Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Ad.nak!, які ладзіцца з ініцыятывы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, годна адзначыў свой першы юбілей. Фестывальны дзень адбыўся 25 чэрвеня ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB).... Болей »
У лепшы свет адышоў Генадзь Бураўкін, знаны беларускі паэт, журналіст, дыпламат, грамадскі дзеяч, сябра Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, Рады беларус-кай інтэлігенцыі, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. У жніўні яму споўнілася б 78 гадоў. Апошнія месяцы... Болей »
У суботу, 5 красавіка, адна з найстарэйшых беларускіх арганізацый Літвы найноўшага часу – Таварыства беларускай культуры – адзначыла 25-годдзе сваёй дзейнасці. Ля вытокаў стаялі Хведар Нюнька, Лявон і Юрка Луцкевічы, Зоська Верас, Кастусь і Леакадыя Шышэі, Лявон Кароль, Мікола Рулінскі, Аляксей Анішчык... Болей »
Няўрымслівая і зменлівая вясна, якая то пырсне дажджом, то разгоніць хмаркі і сагрэе нашыя твары сонечнымі промнямі, урэшце надышла. У адзін з такіх свежых веснавых дзён – 23 сакавіка – у эстонскім горадзе Йыхві напоўніцу расцвіў… БЭЗ. Беларуска-Эстонскае Згуртаванне – БЭЗ – адзначала свой 25-гадовы... Болей »
2 сакавіка 2014 года не стала Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яму было 79 гадоў. Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка, што на Вушаччыне ў Віцебскай вобласці. Выдатны беларускі паэт, перакладчык, даследчык беларускай мовы, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх дзясяткаў... Болей »